Латэранскі палац
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Латэранскі палац (італ.: Palazzo del Laterano) — палац у Рыме, які служыў з IV да пачатку XIV ст. (да так званага авіньёнскага палону Папаў) рэзідэнцыяй Рымскіх Папаў. Латэранскія саборы — саборы каталіцкай цэрквы, якія збіраліся ў розны час у царкве Латэрана. Некаторыя з гэтых сабораў лічацца сусветнымі. Ад палаца атрымаў назву галоўны каталіцкі храм у свеце — Латэранская базіліка.


У 1308 годзе палац і базіліка моцна папакутавалі і часткова былі разбураны пры пажары. Пасля будаўніцтва Апасталічнага палаца Латэранскі палац страціў сваю значнасць. Новая (летняя) рэзідэнцыя была пабудавана па загаду Папы Сікста V у 1586 годзе па эскізах Даменіка Фантана. Архітэктурнае рашэнне палаца падобна з палацца Фарнезэ. У палацы раней размяшчаліся некаторыя музеі Ватыкана, напрыклад, этналагічны музей і Грыгарыянскі музей свецкага мастацтва. Цяпер тут размяшчаецца аддзяленне гістарычнага музея Ватыкана.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads