Лашка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лашка
Remove ads

Лашка (славенск.: Laško, ням.: Tüffer) — горад у цэнтральна-заходняй частцы Славеніі, цэнтр аднайменнай абшчыны. За 10 км на поўдзень ад Цэле. Чыгуначная станцыя на лініі ВенаТрыест. Праз Лашка праходзіць аўтамабільная дарога ЦэлеКршко. Насельніцтва горада — 3 320 (2018).

Хуткія факты Лашка, Краіна ...

Лашка размешчаны пад стромка узнятым пагоркам Хум у даліне р. Савіня.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Уваход у Барбараву штольню

Упершыню згадваецца пад 1227 г. З 1847 г. праз горад прайшла чыгуначная дарога і была пабудавана станцыя. У 1900 г. у горадзе 842 чал. з якіх 485 немцаў і 334 славенца. У 1927 г. Лашка атрымала статус горада.

24 ліпеня 2008 г. непадалёк ад Лашка, у Барбаравай штольне каля Худа ямы, выяўлены масавыя пахаванні людзей (некаторыя муміфікаваныя), растраляных ці забітых па галаве цяжкімі прадметамі. Многае ўказвае на тое, што некаторыя былі замураваныя жыўцом[1]. Колькасць ахвяр дакладна не высветленая, але даследчыкі ацэньваюць колькасць ахвяр да некалькіх тысяч. Большасць ахвяр былі славенскімі дамабранцамі і ўсташамі. Лічыцца, што масавыя забойствы мая і чэрвеня 1945 г. былі здзейсненыя югаслаўскімі партызанамі[1].

Нягледзячы на шматлікія пратэсты, пасля правядзення другой акцыі дастаўкі цел на паверхню, звязаныя з вялікімі выдаткамі эксгумацыі, былі спынены.

Remove ads

Зноскі

  1. Schwarz, K.-P. Das grausige Geheimnis der Partisanen / Karl-Peter Schwarz // Frankfurter Allgemeine Zeitung. — 2009. — № 87. — 15 April 2009. — S. 7.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads