Ла-Плата (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Возера Ла-Плата (ісп.: Lago La Plata) — ледніковае возера ў правінцыі Чубут, Аргенціна, ля мяжы з Чылі. Побач знаходзіцца возера Фантана, з якім яно злучана ракой Рыа-Уніян даўжынёй 1,5 км. Абодва возеры размешчаны ў падножжа Усходніх Андаў. Возера Ла-Плата глыбокае і з вельмі халоднай вадой, як і ўсе азёры Патагоніі. Возера сілкуецца вадой шматлікіх ручаёў і рэчак, найбольш буйная з якіх — Педрэра — упадае з поўдня.

Хуткія факты Ла-Плата, Морфаметрыя ...

Напачатку 2013 года з'явіўся праект стварэння нацыянальнага парку ў басейне возера, адным з галоўных чыннікаў з’яўляецца тое, што гэтыя мясціны насяляе адная з асноўных папуляцый андскага аленя, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Архівавана 8 сакавіка 2014. Архівавана 8 сакавіка 2014. Нацыянальны парк ля возера Ла-Плата нараджаецца ў Чубуце (ісп.) Архівавана 8 сакавіка 2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads