Леанор (прынцэса Астурыйская)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанор, прынцэса Астурыі (Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс; нар. 31 кастрычніка 2005, Мадрыд) — прынцэса Астурыйская, спадчынніца іспанскага прастола з 19 чэрвеня 2014 года, старэйшая дачка і дзіця ў сям’і караля Іспаніі Філіпа VI і яго жонкі Летысіі, унучка караля Іспаніі Хуана Карласа I і каралевы Сафіі. Старэйшая сястра інфанты Сафіі.
Remove ads
Біяграфія
Інфанта Леанор нарадзілася ў 1:46 ночы 31 кастрычніка 2005 года. Яна стала першым дзіцем у сям’і спадчыннага прынца Феліпэ і яго жонкі Летысіі, народжанай Арціс Ракасалана. Нарадзілася інфанта з вагай у 3,5 кг і ростам 47 см.
Інфанта была хрышчоная ў палацы Сарсуэла кардыналам Антоніа Роўка Варэла 14 студзеня 2006 года. Традыцыйна, Леанор была хрышчоная вадой з ракі Іардан. Яна атрымала імя Леанор дэ Тодас лос Сантас дэ Бурбон і Арціс. Яе хроснымі сталі кароль і каралева Іспаніі — бабуля і дзядуля па лініі бацькі.
25 лютага 2006 года іспанскі каралеўскі дом пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ствалавыя клеткі з пупавіны інфанты былі замарожаны і захаваны ў банку крыві ў Тусоне, штат Арызона. Клеткі будуць замарожаны прынамсі 15 гадоў разам з клеткамі 18 000 іншых дзяцей. Інфанта стала не першай асобай каралеўскай крыві, у якой былі ўзяты ствалавыя клеткі. Першым стаў дацкі прынц Крысціян, які нарадзіўся ў 2005 годзе.
Інфанта Леанор хадзіла ў дзіцячы сад для дзяцей іспанскай каралеўскай гвардыі, а з 15 верасня 2008 года яна наведвае школу Санта-Марыя-дэ-лос-Расалес каля Мадрыда. У гэтай школе вучыўся і яе бацька прынц Феліпэ.
Remove ads
Тытулы
Як спадчынніца Іспанскага прастола носіць тытул прынцэсы Астурыйскай. Акрамя таго, паводле артыкула 57 Канстытуцыі Іспаніі носіць таксама наступныя дадатковыя тытулы:
- прынцэса Астурыйская як спадчынніца трона Кастыліі;
- прынцэса Жыронская як спадчынніца Каталана-Арагонская;
- прынцэса Віянская як спадчынніца Наварская;
- герцагіня Манбланская як спадчынніца Каталоніі
- графіня Серверская як спадчынніца Валенсійская
- сеньёра Балагер як спадчынніца Мальёркі.
Remove ads
Зноскі
- https://www.casareal.es/EN/FamiliaReal/PrincesaLeonor/Paginas/subhome.aspx Праверана 17 красавіка 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads