Леанід Іванавіч Рахцеенка
вучоны ў галіне дэндралогіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Іванавіч Рахце́енка[1] (5 студзеня 1939 — 6 кастрычніка 1998) — вучоны ў галіне дэндралогіі, кандыдат біялагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Шклоў (сучасны адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі). Сын І. Н. Рахцеенкі[1]. У 1960 годзе скончыў Беларускі лесатэхнічны інстытут. З 1966 года працаваў у Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па марфалагічных, біялагічных і фізіялагічных асаблівасцях дрэвавых раслін у залежнасці ад умоў асветленасці, мінеральнага жыўлення, радыяцыйнага забруджання навакольнага асяроддзя.
Сярод апублікаванага:
- Влияние внекорневой подкормки микроэлементами на рост и некоторые физиологические процессы древесных растений : Автореферат дис. на соискание ученой степени кандидата биологических наук / АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники. — Минск, 1967.
- Иванов А. Ф., Кравченко Л. В., Дерюгина Т. Ф., Новикова А. А., Рахтеенко Л. И. Биология древесных растений / Под ред. А. Ф. Иванова ; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича — Минск: Наука и техника, 1975 .
- Минеральные удобрения в повышении продуктивности сосновых культурфитоценозов / Л. И. Рахтеенко, В. В. Савельев; Академия наук Белорусской ССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1985.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads