Шклоў
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шклоў[4] (трансліт.: Škloŭ; руск.: Шклов) — горад раённага падпарадкавання ў Магілёўскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Шклоўскага раёна, на правым беразе Дняпра. За 30 км ад Магілёва. Чыгуначная станцыя на лініі Орша — Магілёў. Насельніцтва 16 310 чал. (2017)[5].
Remove ads
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Узнік на месцы Старашклоўскага гарадзішча каля сучасных вёсак Стары Шклоў і Хоцімка не пазней за IX ст.
Упершыню ўскосна згадваецца ў 1466 годзе ў лісце наваградскага намесніка Марціна Гаштольда да свайго шклоўскага намесніка Комара, арыгінал дакумента захоўваецца ў Бібліятэцы Асалінскіх ва Уроцлаве. У тастаменце Яна Якуба Неміровіча ад 1518 года згадваецца шклоўскі намеснік Гаштольда пан Фёдар Дурасовіч. У 1526 годзе праз Шклоў у Маскву праехаў імператарскі пасол Сігізмунд Герберштэйн.[6]
Падчас маскоўска-вялікалітоўскай вайны (1534—1537) спалены ў 1535 годзе. З другой паловы XVI стагоддзя цэнтр Шклоўскага графства. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583) двойчы спалены маскоўскімі войскамі. У канцы XVI стагоддзя перанесены на сучаснае месца. У XVI—XVII стагоддзях у горадзе існаваў вялікі Шклоўскі замак і Шклоўскія гарадскія ўмацаванні. У 1654 годзе, пасля кароткай аблогі, магістрат здаў горад рускім войскам. Улетку 1655 года ў Шклове размяшчалася часовая стаўка рускага цара Аляксея Міхайлавіча. У 1660 годзе горад вызвалены, у 1666 годзе зноўку захоплены рускімі войскамі. У 1667 годзе вернуты Рэчы Паспалітай. Шклоў быў цэнтрам Шклоўскага графства. У 1708 годзе (падчас Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў) разбураны рускімі войскамі за дапамогу шведам. У 1762 годзе атрымаў магдэбургскае права, пячатку і герб.
У складзе Расійскай імперыі
Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. У 1773—1777 гадах цэнтр павета Магілёўскай правінцыі і губерні. З 1777 года мястэчка, цэнтр воласці Магілёўскага павета. З 1778 года валоданне С. Г. Зорыча. У перыяд уладання Сямёна Зорыча ў Шклове працавалі разнастайныя мануфактуры, якія працавалі пераважна на мясцовай сыравіне, абслугоўвалі патрэбы вотчыннага двара і выраблялі прадукцыю на продаж. Канатная мануфактура (1790—1799) вырабляла канаты і пражу з ільняной кудзелі і пянькі. У 1797 годзе працавала звыш 50 чалавек, выпушчана канатаў агульнай даўжынёй 10 тысяч сажаняў[7]. Парусінавая мануфактура (1794—1845) вырабляла тонкае і паруснае палатно з ільняных і пяньковых нітак. Працавалі таксама шаўкаткацкая (1781—1799), гарбарная (1794—1798) і суконная (1781—1809) мануфактуры[7].
У пачатку XIX стагоддзя — важны гандлёвы цэнтр Беларусі, прыстань на Дняпры. У пачатку XX стагоддзя праз Шклоў пракладзеная чыгунка Орша — Магілёў.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Шклоў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі ўвайшоў у склад Савецкай Беларусі.
Са снежня 1919 года ў складзе РСФСР. З 1924 года, пасля першага ўзбуйнення БССР — цэнтр Шклоўскага раёна БССР.
У Другую сусветную вайну з 1941 года да 1944 года горад знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
У 1977 годзе ў склад горада ўключана вёска Іскра[8], 14 снежня 2007 года — вёскі Маладзёжная, Рыжкавічы і Малое Зарэчча[9], 20 лістапада 2013 года — вёска Вялікае Зарэчча[10].
Remove ads
Насельніцтва

- XVII стагоддзе: 1650 — 8 540 чал.[1]; 1661 — 4 375 чал.[1]
- XIX стагоддзе: 1880 — 2 393 чал., з іх праваслаўных 1 268, каталікоў 33, іўдзеяў 1 092[11]
- XX стагоддзе: 1923 — 6 617 чал.; 1939 — 8,1 тыс. чал.; 1959 — 7,8 тыс. чал.; 1979 — 11,8 тыс. чал.; 1991 — 15 тыс. чал.[12]
- XXI стагоддзе 2004 — 15,9 тыс. чал.; 2006 — 15,6 тыс. чал.; 2008 — 16,6 тыс. чал.; 2009 — 17,8 тыс. чал.; 2015 — 16 359[13]; 2016 — 16 425 чал.[14]; 2017 — 16 310 чал.[5]; 2025 — 14 738 чал.[15]
Remove ads
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, папяровай, камбікормавай прамысловасці. Гасцініца «Крынічка». Уваходзіць у турыстычныя маршруты «Гісторыка-культурная спадчына Магілёўскага края» і «Айчыны славутыя імёны».
Культура
Шклоўскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей. У музея два філіялы — Дом-музей Пятра Алейнікава (вёска Крывель) і музей працоўнай і баявой славы «Сельгастэхніка» (Шклоў).
Дзейнічаюць Дом культуры, бібліятэка.
Адукацыя
У Шклове працуюць 3 сярэднія школы, школа мастацтваў, спецшкола, цэнтр развіцця і рэабілітацыі, сацыяльны прытулак.
СМІ
У горадзе выдаецца газета «Ударны фронт».
Славутасці

- Шклоўская ратуша (1770—1772 гг., мураваная).
- Спаса-Праабражэнская царква (да 1905 г., мураваная).
- Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла (1849 г., мураваны).
- Шклоўскі ідал (X ст., знойдзены каля Шклова ў 1963 г.) — скульптура паганскага бажаства.
- Ніжнінскі роў (геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння)
- Шклоўская сінагога (2-я пал. XVII ст.).
- Шклоўская сядзіба
- Будынак канторы папяровай фабрыкі «Спартак» (1898)
- Жылыя дамы (XVIII—XIX стст.)
- Помнік расійскаму генералу Сямёну Зорычу (2007)
- Помнік агурку (2007)
Страчаная спадчына


- Кадэцкі корпус (XVIII ст.)
- Сядзіба Крывашэіна (пач. XX ст.)
- Царква Уваскрашэння Хрыстова (XVII ст.)
- Свята-Уваскрасенская царква (XVIII ст.)
Remove ads
Вядомыя асобы
- Святлана Георгіеўна Алейнікава (нар. 1942) — беларускі архітэктар.
- Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў (1806—1837) — беларускі музыкант.
- Андрэй Ігнатавіч Зюзькоў (1904—1938) — беларускі гісторык.
- Еўдакія Сцяпанаўна Лепля (1927—1976) — мікрабіёлаг, доктар медыцынскіх навук[16].
- Майсей Ісакавіч Пэўзнер (1865—1955) — вучоны ў галіне тэрапіі, інфекцыйных захворванняў, доктар медыцынскіх навук.
- Усевалад Пятровіч Радзько (1937—2021) — вучоны-фізік, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1996)[17].
- Леанід Іванавіч Рахцеенка (1939—1998) — вучоны ў галіне дэндралогіі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года[17].
- Эдуард Максімавіч Сарока (нар. 1940) — філосаф, доктар філасофскіх навук.
- Святлана Віктараўна Сярова (нар. у 1986) — беларуская лёгкаатлетка.
- Дар’я Чульцова (нар. у 1997) — беларуская журналістка, палітычная зняволеная.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads