Леанід Аляксандравіч Аляшкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леанід Аляксандравіч Аляшкевіч (8 красавіка 1941, г. п. Любча, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць — 4 верасня 2017) — беларускі ўрач-гігіеніст. Доктар медыцынскіх навук (1986), прафесар (1995).

Хуткія факты Леанід Аляксандравіч Аляшкевіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Харкаўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1965).

Працаваў у Сквірскай раённай санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, Кіеўская вобласць (1965—1966, санітарны ўрач); Кіеўскай абласной санітарна-эпідэміялагічнай станцыі (1966—1968, санітарны ўрач); Кіеўскім навукова-даследчым інстытуце агульнай і камунальнай гігіены (1968—1988; у 1975—1988 — кіраўнік лабараторыі па гігіенічным вывучэнні механічных фактараў навакольнага асяроддзя); Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (1988—2013; прафесар, у 1988—2013 — загадчык кафедры гігіены працы з курсам камунальнай гігіены).

Памёр 4 верасня 2017 года, пахаваны на радзіме.

Навуковыя інтарэсы: ацэнка ўзроўню шуму ва ўмовах вытворчасці і побыту; гігіенічная ацэнка фактараў асяроддзя пражывання і распрацоўка асноўных напрамкаў прафілактыкі іх неспрыяльнага дзеяння на арганізм чалавека ў вытворчых умовах і ва ўмовах пражывання ў населеных месцах.

Remove ads

Узнагароды

Знак «Выдатнік аховы здароўя» (1967).

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads