Леанід Вікенцьевіч Валадзько
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Вікенцьевіч Валадзько (2 студзеня 1928, в. Баравое, Дзяржынскі раён — 29 верасня 1978) — беларускі фізік-эксперыментатар. Акадэмік Акадэміі навук БССР (1977; член-карэспандэнт з 1969), доктар фізіка-матэматычных навук (1966), прафесар (1967). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)[1].
Remove ads
Біяграфія
Валадзько нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1953 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт БДУ і паступіў у аспірантуру, па заканчэнні якой застаўся працаваць ва ўніверсітэце. У 1962—1963 гадах займаў пасаду дэкана факультэта, у 1963 годзе ўзначаліў кафедру спектральнага аналізу, адначасова з 1966 года быў прарэктарам БДУ па навуковай працы[1].
Валадзько быў членам КПСС з 1959 года.
Навуковая дзейнасць
Работы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі[1]. Даследаваў злучэнні шасцівалентнага ўрану. Вывучаў працэсы ўтварэння прасторавых структур і ўзнікнення электраправоднасці фенольных палімераў. Распрацаваў метад статыстычнай рэгістрацыі кінэтыкі люмінесцэнцыі. Даследаваў будову вадкіх крышталяў метадам інфрачырвонага дыхраізму[1][2].
Публікацыі
Аўтар больш за 120 навуковых прац, 14 вынаходніцтваў[2].
- Л. В. Володько и др. Исследование деполяризации флуоресценции при затухании методом многоканального временного анализа. // Опт. и спектр. — 1974. — Т. 37. — № 4.
- Л. В. Володько и др. Поляризованная люминесценция кристаллов ураниловых соединений при температуре жидкого гелия. // Изв. АН СССР. Серия физическая. — 1975. — Т. 39. — № 11.
- Л. В. Володько, М. А. Ксенофонтов, И. Д. Феранчук. О взаимосвязи между электрическими и парамагнитными характеристиками полимеров с системой сопряжения. // Доклады АН БССР. — 1975. — Т. 19. — № 11.
- Л. В. Володько, Е. Ф. Титков, А. П. Зажогин. К вопросу о природе флуоресцентного состояния в комплексных ураниловых соединениях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 3.
- Л. В. Володько, М. Р. Последович. Изучение ИК дихроизма колебательных полос жидких кристаллов в различных фазовых состояниях. // Журн. прикл. спектр. — 1977. — Т. 27. — № 4.
- Л. В. Володько, А. И. Комяк, Д. С. Умрейко. Ураниловые соединения. — Минск: Изд-во БГУ, 1981.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Дзяржаўная прэмія БССР 1974 года за даследаванні будовы вадкіх крышталёў метадам інфрачырвонага дыхраізму
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн Дружбы народаў
- Заслужаны дзеяч навукі БССР (1971)
Зноскі
- Володько Леонид Викентьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 122. — 737 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads