Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леанід Дзмітрыевіч Лорчанка (24 ліпеня 1923 — 18 ліпеня 1943) — удзельнік патрыятычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, Герой Савецкага Саюза (1965).
Remove ads
Біяграфія
Л. Д. Лорчанка нарадзіўся ў Магілёве. Скончыў 9[1][2] класаў школы. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ўступіў у народнае апалчэнне, удзельнічаў у абароне Магілёва. Потым у складзе падпольнай групы, дзейнічаўшай на аўтарамонтным заводзе ў Магілёве. З красавіка 1943 г. ў складзе дыверсійнай групы 600-га партызанскага атрада, дзейнічаўшага на тэрыторыі Магілёўскай вобласці. Падарваў 2 чыгуначныя масты і 1 варожы эшалон. 18 ліпеня 1943 г. каля вёскі Антонава Буда пры выхадзе з акружэння застаўся ў групе прыкрыцця, якая раніцай ўступіла ў бой з пераўзыходзячымі сіламі праціўніка каля ракі Рудня[2]. Застаўшыся ў жывых адзін, калі скончыліся боепрыпасы, падарваў сябе і ворагаў гранатай.
Пахаваны каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна.
Remove ads
Узнагароды
Памяць
- Абеліск на магіле Л. Д. Лорчанкі каля вёскі Антонава Буда.
- Бюст герою у гарадскім пасёлку Бялынічы.
- У гонар Л. Д. Лорчанкі названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 345. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
- Герои Советского Союза // Сайт Бялыніцкага раённага выканаўчага камітэта Архівавана 20 мая 2015. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads