Леапольд II Габсбург

From Wikipedia, the free encyclopedia

Леапольд II Габсбург
Remove ads

Леапольд II (5 мая 1747 — 1 сакавіка 1792; ням.: Leopold II) — кароль Германіі (рымскі кароль) з 1790 года, абраны імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі нямецкай нацыі 30 верасня 1790 года, трэці сын Франца I і Марыі Тэрэзіі.

Хуткія факты 9-ы Вялікі герцаг Тасканы, Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вене. Пасля смерці другога сына, Карла, быў прызначаны ў пераемнікі бацькі на тасканскім пасадзе, і пасля смерці бацькі, 18 жніўня 1765 года, уступіў у кіраванне Тасканай пад імем Пятра Леапольда І (П'етра Леапольда I). Спачатку пад кіраўніцтвам давераных імператрыцы, маркіза Бота і графа Розенберга, пасля самастойна, Леапольд праводзіў умераныя, але паслядоўныя рэформы.

У 1790 годзе Леапольд успадкаваў імператарскую карону пасля бяздзетнага брата. Дзяржава знаходзілася ў поўным разладаванні. Леапольд прыклаў значныя намаганні да заспакаення саслоўнага, нацыянальнага і клерыкальнага незадавальнення. Паўстанне ў Бельгіі і Венгрыі было задушана; Рэйхенбахскім дагаворам (ліпень 1790) атрымалася ўтрымаць Прусію ад набыткаў у Польшы; аўстра-турэцкая вайна скончылася ў 1791 годзе Сыстоўскім мірам.

Да Вялікай французская рэвалюцыі Леапольд, хоць і брат Марыі-Антуанэты, ставіўся насцярожана, і толькі пасля спробы ўцёкаў караля згадзіўся спачатку з прускім паслом Бішафвердэрам, потым з самім Фрыдрыхам Вільгельмам II, на пільніцкім з'ездзе, адносна абаронча-наступальных дзеянняў супраць Францыі. З прыняццем французскай канстытуцыі Людовікам XVI (14 верасня 1791 года) Леапольд абвясціў мэту пагаднення папярэдне дасягнутай. Новыя цяжкасці прывялі да саюзу нямецкіх дзяржаў 7 лютага 1792 года; але і цяпер Леапольд думаў болей аб абароне. Пасля абвяшчэння вайны з боку Францыі Леапольд нечакана памёр 1 сакавіка 1792 года.

Remove ads

Зноскі

1. Leopold II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Leopold II von Österreich, Holy Roman Emperor // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118571877 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads