Леапольд I (маркграф Аўстрыі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леапольд I (ням.: Leopold I, Liutpold I, Luitpold I; памёр 10 ліпеня 994, Вюрцбург) — першы маркграф Аўстрыі (976—994) з дынастыі Бабенбергаў.
Remove ads
Біяграфія
Леапольд Бабенберг быў паплечнікам германскага імператара Атона II і ўдзельнікам войнаў з венграмі. Пасля прыгнечання мецяжу баварскага герцага Генрыха II Сварлівага супраць імператара, Атон II у 976 годзе аддзяліў ад Баварыі яе паўднёва-ўсходнія тэрыторыі. На прыгранічнай з Венгрыяй часткі адабраных у Баварыі зямель была ўтворана Усходняя марка са сталіцай, верагодна, у горадзе Мельк, што на захадзе сучаснай Ніжняй Аўстрыі. Леапольд I Бабенберг стаў першым яе графам.
Галоўнымі задачамі Леапольда I былі ахова граніц імперыі ад набегаў венграў і пашырэнне тэрыторыі маркі ва ўсходнім кірунку.
Ва ўмовах паслаблення цэнтральнай улады ў Германіі, выкліканага паўстаннямі буйных баронаў, шматлікімі войнамі і барацьбой з Рымскімі Папамі, Усходняя марка, якая знаходзілася на перыферыі імперыі, хутка дасягнула фактычнай незалежнасці, што прывяло пазней да фарміравання незалежнай Аўстрыі, і Леапольд I стаў, такім чынам, заснавальнікам першай яе дынастыі — Бабенбергаў.
У 1976 годзе Аўстрыя адзначала тысячагоддзе сваёй гісторыі, якое звычайна адлічваецца ад пачатку кіравання Леапольда I ва Усходняй марцы.
Remove ads
Шлюб і дзеці
Жонка: Рыхвара, меркавана дачка Эрнста IV (з роду Эрнстэ), графа Зуалафельдгау
- Генрых I (пам. 1018), маркграф Аўстрыі (з 994)
- Эрнст I (пам. 1015), герцаг Швабіі (з 1012)
- Адальберт (пам. 1055), маркграф Аўстрыі (з 1018)
- Попа (пам. 1047), архібіскуп Трыра (з 1016)
- Луітпольд (пам. 1059), архібіскуп Майнца (з 1051)
- Кунігунда
- Крысціна, манашка ў Трыры
- Гема, замужам за Ратпата, графам Дысена
- Юдыта
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads