Ленарт-Георг Меры

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленарт-Георг Меры
Remove ads

Ленарт Меры (эст.: Lennart-Georg Meri; 29 сакавіка 1929, Талін, Эстонія — 14 сакавіка 2006, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт Эстоніі ў перыяд 1992—2001. Меры быў лідарам эстонскага руху за незалежнасць. Стрыечны брат Арнольда Меры.

Хуткія факты Ленарт-Георг Меры, 2-і прэзідэнт Эстоніі ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 29 сакавіка 1929 года ў Таліне, у сям’і эстонскага дыпламата, пасля перакладчыка Шэкспіра на эстонскую мову, Георга Меры. Ленарт пакінуў Эстонію ў раннім узросце і разам са сваёй сям’ёй пераязджаў з краіны ў краіну, вучыўся ў дзевяці розных школах на чатырох розных мовах. Самыя цёплыя ўспаміны засталіся ў яго аб гадах праведзеных у парыжскім ліцэі Lycée Janson de Sailly. Акрамя сваёй роднай эстонскай, Ленарт Меры валодаў пяццю замежнымі мовамі: фінскай, французскай, нямецкай, англійскай і рускай.

З 1992 па 2001 гады — прэзідэнт Эстоніі. На прэзідэнцкай пасадзе прабыў два тэрміны і па эстонскай канстытуцыі быў пазбаўлены магчымасці балатавацца ў трэці раз.

Памёр 14 сакавіка 2006 года ў Таліне. Пахаваны ў Таліне на лясных могілках.

Remove ads

Зноскі

  1. Lennart Meri // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741'></a>
  2. Lennart Meri // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q25504413'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads