Лена (прыток Яленкі)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ле́на — рака ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Яленка (басейн Дняпра). Даўжыня 9,2 км[1]. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Дарагая Крычаўскага раёна, вусце за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Халоблін Чэрыкаўскага раёна. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (ад вытоку да вёскі Халоблін). У верхнім цячэнні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Каля вёскі Лушчэвінка на рацэ створана сажалка (плошча 2,9 га).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads