Леніна (Буда-Кашалёўскі раён)

вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ле́ніна[1] (трансліт.: Lienina, руск.: Ленино) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

За 6 км на ўсход ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 42 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы меліярацыйныя каналы, злучаныя з ракой Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з ледзь выгнутай кароткай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай няшчыльна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1925 годзе ў Дуравіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Імя У. І. Леніна», працавала гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 22 жыхара вёскі. У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Дуравіцкі» (цэнтр — вёска Дуравічы).

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дуравіцкага сельсавета[2].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 19 гаспадарак, 33 жыхара.

Дынаміка

  • 1925 год — 44 двары.
  • 1959 год — 160 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 33 жыхара.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads