Леніна (археалагічны помнік, Добрушскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леніна (мясцовая назва — Гарадок) — археалагічны помнік, гарадзішча мілаградскай культуры за 3,5 км на паўночны захад ад в. Леніна (Добрушскі раён, Гомельская вобласць), на левым беразе ручая Гараджанка (прыток р. Вуць), ва ўрочышчы Дубіно. Датуецца VII—I стст. да н.э.
Пляцоўка чатырохвугольная, плошчай 550 м², абкружана 2 валамі (вышыня ўнутранага 2,5 м, знешняга — 1,5 м). У 1983 г. С. Я. Рассадзін даследаваў 100 м² у паўночна-заходняй частцы пляцоўкі. Культурны пласт 0,4—1 м. Знойдзены рэшткі керамікі (рэканструяваны невялікі гаршчок з яйкападобным тулавам), гліняныя посудападобныя грузікі, біканічныя прасліцы (адно ўпрыгожана арнаментам у выглядзе заштрыхаваных трохвугольнікаў), гліняная форма для адліўкі бронзавага бранзалета латэнскага тыпу.
Remove ads
Літаратура
- Рассадзін, С. Я. Леніна // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — С. 12. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
Remove ads
Спасылкі
- Леніна (археалагічны помнік, Добрушскі раён) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads