Лесава (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лесававозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, каля вёскі Лесава.

Хуткія факты Лесава, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,91 км² (0,86[2]). Даўжыня 2,38 км, найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Аб’ём вады ў возеры 1,72 млн м³. Плошча вадазбору 120 км².
Катлавіна Лесава выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны маюць вышыню ад 4—5 (на паўночным усходзе) да 10—29 м. Паўднёва-ўсходнія схілы стромкія. Берагавая лінія звілістая. Берагі нізкія і парослыя хмызняком. Дно возера да глыбіні 1 м пясчанае і ілістае, на большых глыбінях высланае сапрапелем. На возеры ёсць востраў плошчай 0,06 км². Возера зарастае да глыбіні 2—2,6 м.
У паўночнай частцы Лесава злучаецца пратокай з возерам Забеліна. У паўднёвай частцы ўпадае рака Быстрыца і злучае Лесава з возерам Нявіда.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads