Забеліна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Забе́ліна[1] — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нача, за 28 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км ад вёскі Арэхаўна, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Загацце.

Хуткія факты Забеліна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,32 (0,265[2]) км². Даўжыня 0,78 (0,8[2]) км, найбольшая шырыня 0,45 (0,48[2]) км. Даўжыня берагавой лініі 2,05 (2,21[2]) км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 1,22 м[2]. Аб’ём вады ў возеры 0,32 млн м³[2]. Плошча вадазбору 126 км².

Катлавіна возера авальнай формы. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая.
Забеліна злучана пратокамі з азёрамі Лесава і Арэхаўна.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads