Лесаўпарадкаванне

сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лесаўпара́дкаванне[1] — сістэма мерапрыемстваў па арганізацыі ляснога фонду і рацыянальным лесакарыстанні.

Займаецца пытаннямі інвентарызацыі ляснога фонду, праектавання лесагаспадарчых і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ахову, абарону і ўзнаўленне лясоў, арганізацыі тэрыторыі лесагаспадарчых прадпрыемстваў, захавання і ўзмацнення асяроддзеўтваральных, водаахоўных, абаронных, санітарна-гігіенічных, рэкрэацыйных і іншых функцый лясоў, правядзеннем адзінай навукова-тэхнічнай палітыкі ў лясной гаспадарцы. Ажыццяўляюцца лесапаталагічныя, лесабіялагічныя і іншыя даследаванні. Адначасова вядуцца глебава-тыпалагічныя абследаванні і ўпарадкаванне паляўнічай гаспадаркі[1].

Тэхнічнай асновай сучаснага лесаўпарадкавання з’яўляюцца матэрыялы аэракасмічных здымак[2].

Прававы статус лесаўпарадкавання і яго змест Беларусі вызначае Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь[2]. Лесаўпарадкаванне прадстаўлена рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам «Белдзяржлес»[2][1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads