Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства лясной гаспада́ркі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінлясгас Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае парадкаваць лесакарыстанне. Міністр лясной гаспадаркі прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 1 жніўня 2022 года пасаду міністра займае Аляксандр Антонавіч Кулік.
Remove ads
Структура
- Апарат — 5 аддзелаў, 3 упраўленні;
- 6 абласных лесагаспадарчых аб’яднанняў;
- Прадпрыемствы — «Белдзіпралес», «Белдзяржлес», «Белдзяржпаляванне», «Беллесекспарт»;
- Установы — «Беллесаабарона», «Беллесрад» і лясны селекцыйна-насенневодчы цэнтр;
- Вучылішча кадраў лясной гаспадаркі;
- «Беларуская лясная газета» (руск.: «Белорусская лесная газета»), часопіс «Лясная і паляўнічая гаспадарка» (руск.: «Лесное и охотничье хозяйство»).
Remove ads
Задачы
Паводле Часткі 3 Уставы міністэрства мае наступныя задачы:
- парадкаванне выкарыстання, аховы, абароны і аднаўлення лясоў і палявання;
- парадкаванне дзейнасці лясных і паляўнічых гаспадарак і падпарадкаваных устаноў;
- нагляд за выкарыстаннем, аховаю і аднаўленнем лясоў, паляваннем;
- забеспячэнне акупнасці працы падпарадкаваных лясных гаспадарак;
- забеспячэнне спажыўцоў драўнінай і лесаматэрыяламі;
- лесаўладкаванне.
Remove ads
Паўнамоцтвы
Паводле Часткі 5 Статуту МЛГ валодае паўнамоцтвамі на:
Міністры
- Георгій Андрэевіч Маркоўскі (1990—1994)
- Валянцін Паўлавіч Зорын (1994—2001)
- Пётр Міхайлавіч Сямашка (2004—2009)
- Міхаіл Міхайлавіч Амельяновіч (2010—2018)
- Віталь Аляксандравіч Дрожжа (5 красавіка 2018—2022)
- Аляксандр Антонавіч Кулік (з 1 жніўня 2022)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads