Леслі Морцімер Шоу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леслі Морцімер Шоу (англ.: Leslie Mortimer Shaw; 2 лістапада 1848 — 28 сакавіка 1932) — амерыканскі палітык, прадпрымальнік, 17-ы губернатар Аявы і 43-і міністр фінансаў ЗША.
Remove ads
Біяграфія
Шоу нарадзіўся ў Марыстаўне, штат Вермонт, у сям’і фермера. Атрымаў ступень у Корнелскім каледжы ў Маўнт-Вернан, штат Аява. З 1874 па 1876 год вывучаў права на юрыдычным факультэце ўніверсітэта Аявы ў Дэ-Мойне, Аява. Быў прыняты ў калегію адвакатаў у Дэнісане, Аява, дзе Шоу пазней заснаваў мясцовы банк.
Сваю палітычную кар’еру Шоу пачаў ў 1897 годзе з перамогай на выбарах губернатара Аявы. На гэтай пасадзе ён знаходзіўся на працягу двух тэрмінаў, з 13 студзеня 1898 па 16 студзеня 1902 года. 1 лютага 1902 года прэзідэнт Тэадор Рузвельт прызначыў Леслі Шоу на пасаду міністра фінансаў ЗША. Гэта прызначэнне было зроблена збольшага з-за прапаганды Шоу залатога стандарту, а таксама з-за яго падтрымкі Рузвельта на прэзідэнцкіх выбарах 1900 года. 4 сакавіка 1907 года на гэтай пасадзе Леслі змяніў Джордж Картэлью.
У 1908 годзе Шоу балатаваўся ў прэзідэнты ад Рэспубліканскай партыі, але прайграў выбары Уільяму Тафту. Памёр Леслі Шоу 28 сакавіка 1932 года ў Вашынгтоне, быў пахаваны на могілках Окленд ў Дэнісане, Аява.
Remove ads
Зноскі
- Leslie Mortier Shaw // The Biographical Dictionary of Iowa — 2008. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads