Тэадор Рузвельт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Тэадор Рузвельт
Remove ads

Тэадор Рузвельт (Theodore Roosevelt; 27 кастрычніка 1858, Нью-Ёрк — 6 студзеня 1919) — палітычны і дзяржаўны дзеяч, 26-ы прэзідэнт ЗША, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1906) за вялікі ўдзел у заключэнні Портсмундскага міру.

Хуткія факты Тэадор Рузвельт, 25-ы віцэ-прэзідэнт ЗША ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Гарвардскі ўніверсітэт (1880), вучыўся ў Калумбійскай (Нью-Ёрк) юрыдычнай школе. Належаў да Рэспубліканскай партыі (з 1880). У 1881—84 дэпутат асамблеі штата Нью-Ёрк. 3 1889 член камісіі палаты прадстаўнікоў кангрэса ЗША па грамадзянскіх прызначэннях. У 1895—97 паліцэйскі камісар Нью-Ёрка. У красавіку 1897 — маі 1898 намеснік ваенна-марскога міністра. Удзельнік іспана-амерыканскай вайны 1898 на Кубе. 3 1899 губернатар штата Нью-Ёрк. 3 1900 віцэ-прэзідэнт ЗША, пасля забойства прэзідэнта У. Мак-Кінлі (з 1897) — Прэзідэнт ЗША (26-ы, 1901—09). Праводзіў экспансіянісцкі знешнепалітычны курс у Лацінскай Амерыцы (палітыка «вялікай дубінкі», захоп амерыканскімі войскамі зоны Панамскага канала ў 1903, акупацыя ўзброенымі сіламі ЗША Кубы ў 1906—09 і інш.). Пасрэднік на перагаворах паміж Японіяй і Расіяй па заключэнні Портсмуцкага мірнага дагавора 1905.

Аўтар гісторыка-літаратурных прац «Ваенна-марскія дзеянні ў вайну 1812 г.» (1880), «Заваяванне Захаду» (т. 1—4, 1889—96) і інш., публіцыстыкі, артыкулаў па арніталогіі, біяграфій палітычных дзеячаў ЗША Г. Морыса, Т. Х. Бентана.

Нобелеўская прэмія міру 1906.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads