Летняе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Летняе — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 39 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 7,5 км на поўдзень ад вёскі Труды, у басейне ракі Обаль.
Плошча паверхні 0,03 км². Даўжыня 0,38 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, пад лесам і хмызняком. Упадае ручай з возера Глыбокае, выцякае ручай Жукаўская канава[1][2] ў возера Красамай.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads