Леў Васільевіч Садоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Леў Васільевіч Садоўскі (1827 — ?) — архітэктар[1].

Хуткія факты Леў Васільевіч Садоўскі, Дата нараджэння ...

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1827 годзе[1].

Выхаванне атрымаў у Пецярбургскім будаўнічым вучылішчы[1] і па сканчэнні курса з чынам калежскага рэгістратара, быў прызначаны ў чарнігаўскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам[1].

У 1865 годзе Л. Садоўскі быў прызначаны малодшым інжынерам будаўнічага аддзялення чарнігаўскага губернскага праўлення і, праз два гады, узведзены ў званне архітэктара[1]. У 1874 годзе прызначаны пензенскім, а потым (у 1879 годзе) мінскім губернскім архітэктарам. Адначасова займаў пасаду епархіальнага архітэктара[2]. У 1882 годзе прылічыўся да Міністэрства, а ў наступным годзе выйшаў у адстаўку[1].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Прысутныя месцы (Мінск)

Кіраваў працамі па будаўніцтве ў г. Бялінскім Свята-Пакроўскага сабора[3][4].

Разам з К. Хршчановічам з’яўляецца аўтарам праекта Мінскіх прысутных месцаў.

У 1885 годзе ў Слуцку быў узведзены будынак Слуцкага духоўнага вучылішча па праекце Л. Садоўскага[2].

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads