Казімір Мельхіёравіч Хршчановіч
беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Казімір-Вікенцій Мельхіёравіч Хршчановіч (1794, маёнт. Бястроск, Докшыцкі раён — 8 мая 1871) — беларускі архітэктар. Мінскі губернскі архітэктар, вядомы як аўтар многіх значных будынкаў Мінска.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і патомных дваран ў маёнтку Бястроск недалёка ад вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна. У 1813 паступіў у Віленскі ўніверсітэт, пасля заканчэння вучобы ў 1819 годзе атрымаў навуковую ступень кандыдата філасофіі і некалькі гадоў займаўся выкладчыцкай дзейнасцю. У сакавіку 1824 быў прызначаны памочнікам універсітэцкага архітэктара. Пасля здачы дадатковых экзаменаў у маі 1825 атрымаў дыплом архітэктара[1].
13 кастрычніка 1825 года К.-В. Хршчановіч быў прызначаны мінскім губернскім архітэктарам, на пасадзе якога праслужыў амаль 40 гадоў (у адстаўку выйшаў у 1863). У 1836 узведзены ў ранг тытулярнага саветніка[1].
Меў сына Льва (1838—1907), таксама архітэктара.
Remove ads
Творчасць


Найбольш значныя работы ў Мінску: будынак Прысутных месцаў на рагу пл. Свабоды і вул. Інтэрнацыянальнай (1852; з Л. Садоўскім), будынак вайсковага шпіталя, будынкі гарадской бальніцы (1840-я г.), будынак Мінскай мужчынскай гімназіі , губернатарскі дом (канец 1830-х г.). Аўтар праектаў: у Мінску — ратушы (1825), жылога дома Аксельрода (1844), адміністрацыйных устаноў (1847, 1852,1853, 1857) і інш.; у Барысаве — адміністрацыйных устаноў (1843); у Пінску — жылога дома А. Ліпко (1847) і інш[2].
Разам з Міхаілам Чахоўскім кіраваў будаўніцтвам Пішчалаўскага замка[3].
У 1847 годзе К. Хршчановіч садзейнічаў узвядзенню царквы Марыі Магдаліны ў Мінску[4].
У 1850-я гады спраектаваў новы комплекс архірэйскага падвор’я. Прымаў удзел у рэканструкцыі Марыінскага касцёла[5].
У 1857 годзе на рагу вуліц Падгорнай і Скобелеўскай — сучасныя вуліцы К. Маркса і Чырвонаармейская пабудаваны Дом Гаўсмана. Разбураны ў канцы 1930-х гадоў пры будаўніцтве будынка ЦК КПБ[6].
У 1870 стварыў Аляксандраўскі сквер[4].
Remove ads
Зноскі
- Казимир Хрщанович(недаступная спасылка) (руск.)
- Хршчановіч Казімір Мельхіёравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 333. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
- Мураваныя харалы : Сакрал. архітэктура бел. барока / Т. В. Габрусь [Рэд. савет: Малашэвіч (старш.) і інш.; Маст.: Грынь І. А., Шафрановіч Л. С.; Натур. фатаздымкі: Габрусь Т. і інш.]. — Мінск: Ураджай, 2001. — 286 с.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads