Леў Канстанцінавіч Дураў

савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно From Wikipedia, the free encyclopedia

Леў Канстанцінавіч Дураў
Remove ads

Леў Канстанцінавіч Дураў (руск.: Лев Константинович Дуров) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр, педагог, публіцыст. Народны артыст СССР (1990).

Хуткія факты Леў Канстанцінавіч Дураў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1954 годзе пасля заканчэння Школы-студыі МХАТ дырэктар Цэнтральнага дзіцячага тэатра (цяпер Расійскі акадэмічны маладзёжны тэатр) К. Я. Шах-Азізаў запрасіў яго ў сваю трупу. Ён пагадзіўся і ў верасні прыйшоў на першы ў сваім жыцці збор трупы, дзе сустрэўся з А. В. Эфрас, з якім у далейшым не раставаўся амаль 30 гадоў. У Цэнтральным дзіцячым тэатры прапрацаваў каля 10 гадоў. Калі А. В. Эфрас перайшоў у Тэатр імя Ленінскага камсамола, ён узяў з сабой некалькіх акцёраў, у тым ліку і Л. Дурава. У 1963—1967 гадах выступаў на сцэне Тэатра імя Ленінскага камсамола, калі ж у 1967 годзе, А. В. Эфрас быў адхілены ад кіраўніцтва тэатрам і пераведзены ў якасці чарговага рэжысёра ў Тэатр на Малой Броннай, яму дазволілі ўзяць з сабой 10 артыстаў, і Дураў сышоў разам з ім. Гэтаму тэатру, у якім пасля заканчэння ў 1978 годзе Вышэйшых рэжысёрскіх курсаў пры ГІТІСе Л. Дураў паспяхова спалучаў акцёрскую працу з рэжысёрскай, ён заставаўся верным да апошняга дня. У 2003—2006 гадах быў галоўным рэжысёрам Тэатра на Малой Броннай.

Граў і ў іншых тэатрах. Да апошніх дзён паралельна з працай у сваім тэатры ўдзельнічаў у спектаклях Тэатра «Школы сучаснай п’есы» у рэжысёра І. Л. Райхельгаўза.

У кіно пачаў здымацца ў 1954 годзе, пераважна, у эпізодах і сыграў за сваё жыццё больш за 290 роляў. Шмат працаваў на тэлебачанні, у тым ліку ўдзельнічаў у здымках тэлеперадачы «Маркіза».

У 1996 годзе як мастацкі кіраўнік выпусціў курс студэнтаў у Школе-студыі МХАТ.

У 1999 годзе выйшла кніга акцёра «Грэшныя запіскі», у 2008 яшчэ дзве кнігі: «Байкі са закуліссі» і «Байкі на біс».

Remove ads

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
  2. Lew Durow // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q15706812'></a>
  3. Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63056'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads