Ломыш (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ломыш — возера ў Беларусі, у Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці, за 27 км на паўднёвы захад ад горада Хойнікі, за 1 км ад адселенай[2] вёскі Ломыш, на левабярэжнай пойме ракі Прыпяць.
Возера старычнае. Плошча паверхні 0,22 км². Даўжыня 2,7 км, найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 5,5 км.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, краснапёрка, плотка, гусцяра, язь, мянтуз, акунь, судак і іншыя віды рыб.
Remove ads
Гісторыя
У пасляваенны савецкі перыяд, пры копцы сіласных ям каля возера, ва ўрочышчы Крам’е, знойдзена напластаванне попелу і вуголля[3].
Зноскі
- Ліст карты N-35-12. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
- Исаенко, В. Ф. Археологическая карта Белоруссии / В. Ф. Исаенко; Белорусское добровольное общество охраны памятников истории и культуры, Сектор археологии Института истории Академии наук Белорусской ССР; Под редакцией Ф. В. Борисевича. Выпуск 3: Памятники бронзового века. — Мн.: «Полымя», 1976. — С. 97. — 149, [2] с.: ил., табл. — 1 500 экз.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads