Краснапёрка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Краснапёрка
Remove ads

Краснапёрка, чырванапёрка (Scardinius erythrophthalmus) — від прэснаводных рыб сямейства карпавыя. Народныя назвы: краснавочка, чарноха, чэрмнуха, чарналюга і інш.[1][2]

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Апісанне

Цела (даўжыня да 20—35 см, маса да 300—1000 г) даволі высокае, галава невялікая, рот касы, павернуты ўверх. Афарбоўка цела звычайна даволі яркая: спінка цёмна-карычневая або цёмна-зялёная, бакі жаўтавата-залацістыя з інтэнсіўна афарбаванай аблямоўкай па краях лускі. Вочы аранжавыя, з ярка-чырвонай плямай у верхняй частцы. Брушка за брушнымі плаўнікамі пляскатае, мае выразны кіль, укрыты луской. Спінны і грудныя плаўнікі ля асновы цёмныя, астатнія — ярка-чырвоныя (адсюль назва). Дарослыя рыбы афарбаваныя ярчэй за маладых.

Remove ads

Пашырэнне

Шырока распаўсюджаны ў вадаёмах Еўропы і Сярэдняй Азіі. Жыве ў рэках, азёрах, вадасховішчах. Трымаецца ў прыбярэжнай зоне азёр, залівах рэк і іншых месцах багатай воднай расліннасцю з павольным цячэннем. У большай колькасці сустракаецца ў паўднёвых рэгіёнах, у вадасховішчах, у вадаёмах-ахаладжальніках электрастанцый. Ва ўсіх вадаёмах краснапёрка пазбягае адкрытых месцаў і хуткага цячэння[2]. Зімуе ў ямах.

Remove ads

Асаблівасці біялогіі

Вядзе аселы спосаб жыцця. Актыўная толькі ўдзень. Корміцца воднымі раслінамі і беспазваночнымі жывёламі, ікрою малюскаў, лічынкамі насякомых, моладзь — зоапланктонам. Пастаянна трымаецца ў густых зарасніках травы, багавіння, пазбягае адкрытай вады і цячэння. У цёплыя сонечныя дні падымаецца да паверхні або выходзіць у ціхія завадзі, затоны. Да канца восені збіраюцца ў чароды і залягаюць на глыбіні на ўсю зіму.

Расце павольна. Полавая спеласць настае на 3—4-м годзе пры даўжыні каля 10 см. Нераст парцыённы (красавік—чэрвень) пры тэмпературы вады 15—18°С, найчасцей на застойных і заглееных мясцінах. Плоднасць больш як 200 тыс. ікрынак.

Промысел

Прамысловае значэнне невялікае.

Зноскі

  1. Краснапёрка, таксама народныя назвы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.458
  2. Рыбы: Попул. энцикл. справочник / Белорус. Сов. Энцикл., Ин-т зоологии АН БССР; Под ред. П. И. Жукова. М.: БелСЭ, 1989. — С. 109—112. — 311 с. 100 000 экз. ISBN 5-85700-016-5.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads