Лонг-Айленд (праліў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лонг-Айленд (англ.: Long Island Sound) — праліў паміж тэрыторыяй штата Канектыкут на поўначы і востравам Лонг-Айленд на поўдні.
Даўжыня праліва — каля 150 км, шырыня да 32 км[1]. У заходняй частцы праліў пераходзіць у вузкую пратоку («раку») Іст-Рывер, на берагах якой размешчаны Нью-Ёрк. Берагавая лінія моцна зрэзана, з боку акіяна мноства пясчаных кос.
Праліў багаты рыбай, малюскамі і ракападобнымі.
Рэкі, якія ўпадаюць у праліў, апрасняюць яго да стану саланаватасці. Вусці рэк Канектыкута, якія ўпадаюць у заліў, багатыя на земнаводных, чарапах. На берагах распаўсюджаны калоніі птушак.
Не вырашаны пытанне пра тое, хто адкрыў праліў. Вядома, што востраў Лонг-Айленд адкрыў у 1609 годзе Генры Гудзон[2]. Аднак першы зарэгістраваны праход па праліве здзейсніў галандзец Адрыен Блок, імем якога названы востраў ва ўсходняй частцы праліва.
Размяшчэнне на беразе Нью-Ёрка і буйных гарадоў Канектыкута спрыяе забруджванню вод, што адмоўна ўплывае на флору і фаўну тэрыторыі. Таксама з-за гэтага змяншаецца і папулярнасць у турыстаў[3].
Remove ads
Зноскі
- Даведкавая інфармацыя Архівавана 14 верасня 2008.
- ВСЭ. Лонг-Айленд Архівавана 16 верасня 2008.
- Слоўнік сучасных геаграфічных назваў. Лонг-Айленд(недаступная спасылка)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads