Саланаватая вада

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Саланаватая або міксагалінная вада — гэта такая вада, якая мае большую салёнасць  (руск.), чым прэсная вада, але не настолькі, як марская вада  (руск.). Гэта можа быць вынікам змешвання марской вады з прэснай (напрыклад, у вусцях рэк), або вынікам мінералізацыі з ваданосных гарызонтаў  (руск.). Некаторыя віды дзейнасці чалавека могуць прывесці да засалення вады, у прыватнасці, будаўніцтва інжынерных збудаванняў  (укр.), такіх як плаціны і затапленне прыбярэжных балот.

Саланаватая вада змяшчае ад 0,5 да 30 грамаў солі на літр, што часцей выяўляецца ў выглядзе 0,5 да 30 частак на тысячу (ppt або ).

Саланаватыя воды падзяляюцца на некалькі катэгорый:

  • Алігагалінныя — мінералізацыя 0,5-5
  • Мезагалінныя — 5-18
  • Полігалінныя — 18-30
Remove ads

Літаратура

  • Константинов А. С. Общая гидробиология. М.: Высшая школа, 1986.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads