Лонна (заказнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Біялагічны заказнік «Лонна» — заказнік рэспубліканскага значэння размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў утвораны пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1979 года № 252 і пераўтвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 1833.
Remove ads
Апісанне
Заказнік-журавіннік створаны ў 1979 годзе для захавання і рацыянальнага выкарыстання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў росту журавін на балотным масіве «Лонніца», жывёл і раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Плошча заказніка 443,07 га.
Тэрыторыя заказніка прадстаўлена плоскабугрыстымі і хвалістымі азёрна-ледавіковымі ландшафтамі з саснякамі, бярэзнікамі і балотамі. Балотны масіў размешчаны на тарфяным радовішчы Лонніца. У цэнтральнай частцы заказніка знаходзіцца возера Лонна.
Лясы займаюць каля 80 % агульнай плошчы ўгоддзяў. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. У складзе балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кустарнічкава-сфагнавыя асацыяцыі з пашырэннем журавін. Флору заказніка прадстаўляюць больш за 180 відаў сасудзістых раслін. З рэдкіх відаў тут расце марошка прысадзістая і журавіны дробнаплодныя. Расце шмат гаспадарча-каштоўных раслін: журавіны, брусніцы, ажына, чарніцы, маліны. На мінеральных участках растуць хвоя, бяроза, вольха, елка[1].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads