Чарніцы
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чарні́цы (Vaccínium myrtíllus) — від шматгадовых нізкарослых кусцікаў з роду ягаднік (Vaccinium) сямейства Верасовыя (Ericaceae).
Расліна распаўсюджана ў Азіі, Еўропе і Паўночнай Амерыцы ў раёнах з умераным і субарктычным кліматам. Шырока выкарыстоўваюцца як лекавая і харчовая.
Remove ads
Назва
Навуковая назва роду паходзіць ад лац.: vacca — «карова», па прыдатнасці лісця некаторых відаў на корм жывёле. Відавая назва myrtillus уяўляе памяншальнае ад лац.: myrtus — «мірт», па падабенстве расліны з маленькім міртам.
Беларуская назва паходзіць ад колеру ягад і таго, што яны чарняць рукі і рот. Сярод беларускіх назваў такія, як чарніцы[1][2][3][4][5][6], чарніца[7][8][9], чорніцы, чорныя ягады[10][11], чарнушкі[1].
Таксама назва роду кактусаў Myrtillocactus утворана ад назвы чарніц (Vaccinium myrtillus) і тлумачыцца вонкавым падабенствам пладоў гэтых кактусаў і чарніц[12].
Remove ads
Апісанне
![]() | ||||||||||
Чарніцы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885 |
Марфалогія
Кусцік, рэдка куст, які дасягае вышыні ад 15 да 30 см[13], радзей ад 5[14] (такія нізкія расліны пашыраны ў горных[15] і тундравых[16] раёнах) да 60[17], ці нават да 90 см[14]. Расліна мае доўгае паўзучае карэнішча[2], якое дае вялікую колькасць парасткаў, з-за чаго чарнічнік утварае шырокія ўчасткі[18]. Адна расліна можа займаць плошчу ў некалькі квадратных метраў[14].
Сцябло
Пад зямлёй (звычайна на глыбіні 15-20 см[15]) ў выглядзе карэнішча дасягае максімуму 5,5 м даўжыні, пры сярэдняй даўжыні 2 м. Вузлы, з якіх вырастаюць разгалінаванні карэнішча або надземныя парасткі, размешчаны на адлегласці 20-30 см[14]. Надземныя парасткі моцна разгалінаваны, накіраваны ўгару, галіны адыходзяць ад галоўнага стволіка пад вострымі кутамі. Маладыя — зялёныя, з патройнымі галінамі і з вострымі краямі, больш старыя — з шэра-карычневымі і шэрымі плямамі[17]. Сцёблы голыя, рэдка рабрыстыя[19], апушаны ў зморшчынах[18]. У самых старых раслінах можа быць да 17 мм у дыяметры ля аснавання[20].
Лісце
Лісце размешчана чаргова. Лісце кароткахвосцікавае (хвосцік каля 1 мм даўжыні[13]). Пласцінка бледна-зялёная, голая і тонкая. Мае даўгавата-авальную форму, на краях дробна-пілаватая, на вяршыні круглявая або завостраная, ля аснавання клінаватая. Дасягае, як правіла, ад 1 да 1,5 см у даўжыню, і рэдка да 4 см у шырыню, як правіла, 0,1-1,5 см, рэдка да 3 см[17]. З ніжняга боку ліста праводзячыя пучкі выразна бачныя, а з верхняга — невыразныя. Нерваў другога парадку маецца 6-7 пар[13]. Увосень лісце афарбоўваецца чырвоным і ападае на зіму[2][19][17]. Дажджавая вада па жалабках лісця і хвосціках адводзіцца да галін з глыбокімі баразёнкамі, па якіх і скочваецца да корня.
Кветкі
Цвіце ў маі-пачатку чэрвеня[2]. Кветкі правільныя, сядзяць па адной, рэдка па дзве, развіваюцца на мінулагодніх парастках[17], звісаюць у пазухах лісця на хвосціках даўжынёй 3-5 мм[2][19][21]. Вяночак мае чатыры-пяць дробных[17] зубчыкаў[13] даўжынёй 0,4–0,6 мм. Ён бочкападобны ад зелянява-белага праз ружова-зялёны да бела-ружовага, дасягае да 6 мм у даўжыню. Адгін чашачкі непадзельны. Тычынак дзесяць, даўжыня да 3 мм, з якой каля 1,5 мм — нітка, а каля 2 мм — пылавік. Іх ніткі злёгку выгінаюцца і пашыраны ў ніжняй частцы. Пылавікі злёгку злучаныя бакамі, на канцах выцягнуты ў доўгія конусы. Песцік — адзін, ён у два разы даўжэй за тычынкі і таму крыху выступае над вяночкам. Складаецца з 4-5 плодалісцікаў . Завязь ніжняя, у яе поласці шматлікія семязавязі[17].
Кветка нахілена ўніз, і гэта абараняе пылок ад волкасці.
Плады
Ягады спачатку зялёныя, потым чырванеюць і становяцца больш цёмнымі з паспяваннем. Спелыя ягады шарападобныя, сінявата-чорныя з-за васкавога шызаватага налёту[17][2][16][19] або проста чорныя. Васкавы налёт лёгка выдаляецца, і тады ягада цалкам адпавядае сваёй назве[23]. Дыяметр ягад дасягае 6-10 мм[13].
Ягады становяцца спелымі ў ліпені-жніўні[2].
Нутро мяккае, чырвона-фіялетавае ці пурпурнае[2], насенін можа быць да 40, але сярэдняя колькасць звычайна напалову менш[17]. Яны карычневага колеру, даўжынёй ад 1 да 1,5 мм[17].
- Карэнішча з каранямі
- Квітнеючы парастак
- Плод
Remove ads
Распаўсюджанне


Арэал віду ахоплівае ўсю Паўночную і Цэнтральную Еўропу. Паўднёвая мяжа арэалу на кантыненце праходзіць праз цэнтральную частку Пірэнэйскага паўвострава, Корсіку, цэнтральную частку Апенінскага паўвострава і на Балканах (Албанія, Македонія і Балгарыя[24], але від адсутнічае на шырокіх тэрыторыях Сярэднедунайскай нізіны. На поўначы від сустракаецца па ўсёй Скандынавіі і Ісландыі. У Польшчы гэты від шырока распаўсюджаны па ўсёй краіне, але месцамі сустракаецца радзей або цалкам адсутнічае (напрыклад, на Жулавах, лакальна на Падляшшы і ў Мазовіі[25]). Скапленні чарнічнікаў, якія ў Польшчы называюць словам «jagodzisko», апісваюцца як больш вялікія і багатыя ў паўночнай частцы краіны[20]. На Беларусі сустракаецца часта і паўсюдна[2]. Далей на ўсход чарніцы дасягаюць Цэнтральнай Сібіры, сустракаюцца ў Заходняй і Усходняй Сібіры[2][19]. Сустракаецца на Палярным Урале і ў Краснаярскім краі (у бярэзніках), Арктыцы (у сухой кустовай тундры), на паўвостраве Канін і ў Прыобскай тундры (у зарасніках Alnus viridi), паступова знікаючы на поўначы. Паўднёвая мяжа перасякае Цэнтральную Украіну і Расію. На поўдні расце ў гарах Алтая. У Каўказскім рэгіёне маецца вобласць распаўсюджання, раздзеленая дыз’юнкцыяй , від таксама распаўсюджаны ў паўночнай частцы Малой Азіі[26]. На Далёкім Усходзе від сустракаецца рэдка[19], у тым ліку на паўночнай і цэнтральнай частцы вострава Хонсю[24]. У Паўночнай Амерыцы гэты від расце на паўднёвым ускрайку Грэнландыі (дзе ён мог быць інтрадукаваны вікінгамі[14]), у паўднёва-заходняй частцы канадскай правінцыі Альберта і паўднёвым усходзе Брытанскай Калумбіі. У ЗША сустракаецца ў заходняй частцы краіны, у штатах: Каларада, Айдаха, Мантана, Арэгон, Вашынгтон, Ваёмінг, Нью-Мексіка, Арызона, Невада і Юта[24].
Расце вялікімі зараснікамі ў хвойніках, ельніку і ялова-шыракалістых лясах у супольнасці з грушанкамі (Pyrola), брусніцамі (Vaccinium vitis-idaea), суніцамі (Fragaria), малініяй (Molinia), і папараццю-арляком (Pteridium)[2][19]. Аддае перавагу кіслым глебам, гумінавым і не занадта сухім.
Remove ads
Біялогія
Развіццё


Кусцік, хамефіт . Расліны прарастаюць скрозь карэнішчы канцэнтрычна знутры, утвараючы няправільныя круглыя плямы з самымі старымі часткамі карэнішчаў і кустоў у сярэдняй частцы, з самымі маладымі на ўскраінах[14][20]. Асобныя клоны чарніц распаўсюджваюцца на плошчы дыяметрам да 6-7 м[20]. Карэнішчы разгаліноўваюцца сімпадыяльна . Расце адным ствалом без разгалінавання да вышыні 20-30 см, пасля чаго ўтварае дзве, радзей тры ці болей галінак. Сярэдняя расце самай моцнай і вырастае ў надземны парастак або працягвае расці карэнішчам, утвараючы праз 20-30 см новую групу надземных парасткаў. Развіццё карэнішчаў працягваецца на бакавых галінах. У папуляцыі пераважаюць асобнікі , маладзейшыя за 6 гадоў[14]. Надземныя парасткі на працягу першых гадоў растуць толькі ў вегетацыйнай форме. Яны ўпершыню заквітаюць прыкладна праз 3-5 гадоў, інтэнсіўна цвітуць і даюць плады прыкладна з 5 да 13 гадоў[20]. Інтэнсіўнае цвіценне наступае з другога года[14]. Больш старыя асобнікі ўступаюць у фазу старэння і саслабляюць цвіценне[20]. Пасля дасягнення 15-гадовага ўзросту, рост раслін запавольваецца, яны рэдка ўтвараюць новыя парасткі і надземныя парасткі, жывуць прыкладна да 34 гадоў[14].
Цвіце з красавіка па чэрвень. Кветкі могуць апыляцца двума спосабамі: з дапамогай насякомых і самаапыленнем. У натуральных умовах зафіксавана апыленне такімі відамі, як Andrena lapponica, Andrena fucata, Andrena armata, Vespula norvegica, Vespula rufa, Vespula sylvestris, Bombus lapponicum, Bombus lucorum, Bombus agrorum, Bombus hortorum, Bombus terrestris, Bombus pratorum, Bombus jonellus, Psithyrus sylvestris, меданосная пчала (Apis mellifera), Nomada panzeri. Па самаапыленне адзіным істотным фактарам з’яўляецца ўплыў сілы цяжару[15].
Час ад апылення да поўнага паспявання пладоў складае каля 2 месяцаў[14] (40-60 дзён[20]). Перыяд плоданашэння доўжыцца ад 21 да 41 дня[20].
Праросткі ў прыродных умовах назіраюцца рэдка[15]. Прарастанне адбываецца восенню і вясной[27]. Рост расады вельмі павольны. Гіпакотыль дасягае да 1 см у даўжыню, ён аголены і травяністы. Дзве семядолі маюць амаль эліптычнае ланцэтнае аснаванне з закругленым кончыкам. Дасягаюць да 4 мм даўжыні. Эпікотыль дасягае да 1 мм даўжыні[27]. Да каля 10 тыдняў растуць толькі адзінкавыя ювенільныя лісты, адрозныя з’яўленнем мнагаклетачных залозістых вейчыкаў на іх краі і ніжнім баку[15]. Растуць звіліста, маюць эліптычную бляшку і даўжыню да 3 мм[27]. Уласна лісце з’яўляецца толькі ў трохмесячных раслін[15].
Увосень вылучаюцца пажыўныя рэчывы, якія выводзяцца з надземных органаў у карэнішчы. Тады і ўвесну карэнішчы растуць больш за ўсё. Карані растуць з карэнішчаў галоўным чынам у канцы лета і ўвосень, калі новыя парасткі растуць над зямлёй у канцы вясны і ў пачатку лета[14]. Ва ўмовах высокагор’яў расліны распаўсюджваюцца толькі вегетатыўна[20].
Генетыка і размнажэнне
Лік храмасомаў 2n = 24[15]. Расліны размножваюцца пераважна вегетатыўна, а насеннае размнажэнне абмежавана. У выніку існуюць групы каліў, не вельмі генетычна разнастайных, нават удзел насякомых у пераносе пылка не гарантуе ў гэтай сітуацыі перакрыжаванага апылення[28]. Самаапыленне ў чарніц прыводзіць да рэзкага зніжэння ўтварэння жыццяздольнага насення, што звязана з хуткім з’яўленнем інбрэднай дэпрэсіі ў выніку інбрыдынгу[29]. Пасля апылення пылком падобнай або генетычна ідэнтычнай асобіны адбываецца апладненне, але колькасць утворанага насення абмежавана, што звязана з гібеллю зародка падчас развіцця[30]. Гэтую з’яву можна інтэрпрэтаваць як інбрэдную дэпрэсію ці як частковы механізм самастэрыльнасці на генетычным узроўні[31][32]. Колькасць пладоў аднолькавая як пры крыжаваным апыленні, так і пры самаапыленні, паколькі памер пладоў карэлюе з колькасцю і памерам насення — разнастайнасць клонаў спрыяе павышэнню ўрадлівасці раслін[14]. Была выяўлена значна больш высокая генетычная разнастайнасць раслін у асобных папуляцыях (86 %), чым паміж імі (14 %)[33][14].
Фітахімічныя асаблівасці
Асаблівасцю гэтага віду з’яўляецца асабліва высокае ўтрыманне антацыянаў (самае вялікае з прадстаўнікоў роду ягаднік (Vaccinium)[34]). Доля асобных хімічных злучэнняў у гэтай групе з’яўляецца зменнай і залежыць ад шматлікіх фактараў. У 100 г вагі свежай садавіны ўтрымліваецца ад 300 да 700 мг[35]. У пладах з розных папуляцый у Фінляндыі сярэдняе ўтрыманне антацыянаў складае 2878 мг/100 г сухой вагі. У пладах раслін, якія растуць у паўднёвай частцы гэтай краіны, агульнае ўтрыманне антацыянаў было ніжэй, і ў асноўным гэта былі гліказіды цыянідзіны . У паўночных раёнах у пладах пераважалі гліказіды дэльфінідзіны[36]. На пачатковай стадыі паспявання яны ў асноўным вырабляюць працыянідзін і кверцэцін , але затым іх утрыманне хутка памяншаецца[37]. Спецыфічны для чарніц набор антацыянаў называецца мірціліны[20]. У склад уваходзяць 14-15 розных злучэнняў антацыянавай групы[34]. У моцна шчолачным асяроддзі яны зялёныя, у слабашчолачным — цёмна-сінія, а ў кіслым — чырвоныя[20]. Доля антацыянаў у пладах павялічваецца з іх паспяваннем і парой года. Багацейшымі на антацыяны з’яўляюцца плады, сабраныя ў канцы лета, якія ўтрымліваюць у 1,5 разы больш гэтых злучэнняў, чым плады, сабраныя ў ліпені[34].
Утрыманне флаванолаў складае ў сярэднім 14 мг на 100 г пладоў і памяншаецца па меры іх паспявання[34].
Плады таксама ўтрымліваюць многа вугляводаў, сярод якіх пераважаюць фруктоза і глюкоза, а цукрозы мала. Змяшчаюць шмат арганічных кіслот (каля 1 % вагі пладоў[38]), сярод якіх 90 % лімоннай кіслаты, меншая колькасць яблычнай кіслаты і зусім мала бурштынавай, малочнай, шчаўевай і хіннай кіслот[20]. Плады ўтрымліваюць каля 8 % пекціну[39] і 12 %[40]-15 %[39] танінаў у сухой масе (па некаторых дадзеных, іх доля асцярожна вызначаецца як па меншай меры, 1 %)[34]. Акрамя таго, яны ўключаюць у сябе, сярод іншага, кверцэцін (3 мг/ 100 г с. м.) і катэхіны (20 мг/ 100 г с. м.)[35]. Характэрна высокім утрыманнем марганцу, у той час як кальцыю і фосфару змяшчаюць мала[20]. Плады таксама ўтрымліваюць гліказіды (вакцынін[20], асперулазід і монатэрпены[40]), поліфенол (па меры паспявання іх колькасць памяншаецца[34]), ірыдоіды[41] і глікагеніны[20]. У насенні змяшчаецца да 31 % алею[38].
У нацыянальным парку Таскана-Эміліянскія Апеніны , недалёка ад перавала Чэрэта , была знойдзена папуляцыя чарніц з белымі пладамі: ягады амаль цалкам пазбаўленыя пігмента (антацыяна) і таму здаюцца белымі. Прычына гэтай з’явы можа быць з-за хваробы або генетычных парушэнняў.
Лісце ўтрымлівае рэчывы, падобныя на тыя, што ўтрымліваюць плады[40]. У лісці павялічваецца ўтрыманне антацыянаў, катэхінаў , флаванолаў і гідракарычнай кіслаты , калі яны падвяргаюцца ўздзеянню прамых сонечных прамянёў. Верагодна, флаваноіды ў лісці з’яўляюцца механізмам абароны ад стрэсу, выкліканага лішкам святла[42]. Фотаахоўнае дзеянне антацыянаў таксама можа быць карысным падчас засухі[43]. Метабалізм флаваноідаў актывуецца ўльтрафіялетам, але яны таксама могуць удзельнічаць у абароне ад біятычнага стрэсу[44].
Remove ads
Экалогія
Чарніцы ўтвараюць мікарызны мутуалістычны сімбіёз з грыбамі. Расліна забяспечвае пажыўныя рэчывы з глебы і забяспечвае грыбы цукрамі і вугляводамі. Гэта робіцца з дапамогай мікарызы: шматлікіх грыбковых нітак (гіфаў ), якія падлучаныя да каранёў.
Плады ядуць лясныя птушкі (звычайна вяхіры (Columba palumbus)), якія далёка разносяць іх насеніны, якія не пераварваюцца ў страўніку. Зялёныя пабегі чарніц у зімовы час з’яўляюцца важнай крыніцай ежы для капытных, пладамі ласуюцца птушкі і лісы.
Для вусеняў многіх матылёў чарніцы з’яўляюцца харчовай раслінай, напрыклад, для знікаючага віда Phyllodesma ilicifolia, рэдкага віда мядзведзіца-гаспадыня (Pericallia matronula), таксама відаў Lithomoia solidaginis, Venusia cambrica і Micropterix aureatella.
У раёнах абітання пясца і лісіц, інвазіраваных Echinococcus multilocularis, Alveococcus multilocularis, можна заразіцца гэтымі паразітамі пасля паглынання нямытых ягад[45][46].
Remove ads
Хімічны склад
Харчовая каштоўнасць 100 г чарніц[47] | |||
Калорыі | 176 кДж (42 ккал) | ||
Вада | 84,8 г | ||
Бялок | 0,6 г | ||
Вугляводы | 7,4 г | ||
Харчовыя валокны | 4,9 г | ||
Тлушчы | 0,6 г | ||
тлустыя кіслоты | 0,4 г | ||
Вітаміны і мінералы | |||
Вітамін A | 6,0 мкг | ||
Вітамін B1 | 0,0 мг | ||
Вітамін B2 | 0,0 мг | ||
Вітамінn B6 | 0,1 мг | ||
Вітамін B9 | 3,0 мкг | ||
Вітамін C | 30,0 мг | ||
Вітамін E | 1,9 мг | ||
Кальцый | 13,0 мг | ||
Жалеза | 0,7 мг | ||
Магній | 2,0 мг | ||
Натрый | 1,0 мг | ||
Фосфар | 13,0 мг | ||
Калій | 73,0 мг | ||
Цынк | 0,1 мг |
Ягады ўтрымліваюць кандэнсаваныя дубільныя рэчывы (да 12 %), трысняговы цукар (каля 7 %), лімонную і яблычную кіслоты (7 %), шмат пектынавых і фарбавальных рэчываў, антацыяны[2][19]. У ягадах чарніц мала фруктовых кіслот. Але ў іх шмат A- і В-вітамінаў, марганца, валокнаў і флаваноідаў. Ягады — добрая крыніца вітаміна C, магнія і кальцыю[48]. Таксама плады ўтрымліваюць рэсвератрол — прыродны фітааляксін, вылучаемы некаторымі раслінамі ў якасці ахоўнай рэакцыі супраць паразітаў, такіх як бактэрыі ці грыбы
Лісце чарніц, якое збіраюць у ліпені — жніўні, утрымлівае гліказіды неамірцілін, мірцілін і арбуцін, флаваноіды, арганічныя кіслоты, вітамін C, дубільныя (18-20 %) і іншыя рэчывы[2].
Remove ads
Збор і захоўванне
Збіраюць плады цалкам спелыя, зрываючы іх рукамі ці счэсваючы спецыяльным металічным грэбнем-гарлачом . У апошнім выпадку ягады заўсёды маюць прымешак лісця, якое потым выдзьмухваецца.
Сушаць ягады ў печках альбо на сонцы, пакуль яны не перастануць збірацца ў камякі пры сціску. Добра высушаныя ягады не пэцкаюць рук.
Выкарыстанне
Эканамічнае значэнне чарніц застаецца высокім, нягледзячы на моцную канкурэнцыю значна больш урадлівых паўночнаамерыканскіх відаў роду (пераважна віду Vaccinium corymbosum), чые плады маюць горшы хімічны склад, чым чарніцы. Часам чарніцы таксама вырошчваюць у дэкаратыўных мэтах на альпійскіх горках.
Ягады чарніц ужываюцца ў ежу і для падрыхтоўкі наліўкі, кісялёў, варэння, чарнічных пірагоў , булак. Захоўваюць таксама ў замарожаным выглядзе. У многіх месцах збор ягад прыносіць насельніцтву значны заробак.
Добрая меданосная расліна, дае шмат нектара. Духмяны мёд светлы, злёгку чырванаваты[49].
Фарбавальнае рэчыва чарніц з’яўляецца РН-індыкатарам і пры зніжэнні кіслотнасці змяняе колер на сіні. Адвары чарніц фіялетава-чырвонага колеру, ад дадання кіслаты афарбоўка становіцца больш чырвонай, а ад шчолачы адвар прымае аліўкава-зялёны колер[2].
Чарніцы выкарыстоўваюць як фіялетавы раслінны фарбавальнік, напрыклад, для кляймення мяса, падкрашвання вінаў і безалкагольных напояў[19]. Паводле Плінія, чарнічным фарбавальнікам карысталіся для фарбавання адзення рабоў[50].
Медыцынскае значэнне
Прынята лічыць, што суп або кісель з сушаных ягад дапамагае ад дыярэі ў дзяцей[2]. Свежая ягада лічыцца карыснай пры лячэнні цынгі. Чарніцы з’яўляюцца крыніцай антыаксідантаў, якія маюць станоўчы эфект у дачыненні да рака[51].
У медыцыне выкарыстоўваюцца як ягады (Fructus Myrtilli), так і лісце (Folium Myrtilli) чарніц. Яны ўжываюцца ў асноўным пры хваробах вачэй, страўнікава-кішачнага тракту, цукровага дыябету і ў геранталогіі, а таксама мясцова пры лячэнні апёкаў і язваў, стаматытаў і гінгівітаў[2].
Лісце і пабегі ўжываюць пры пачатковых формах дыябету, бо ў іх змяшчаецца гліказід неамірцілін валодае здольнасцю паніжаць утрыманне цукру ў крыві, але доўгае прымяненне гэтага сродку не рэкамендуецца[2][52][53].
Недахоп чарніц — пры ўжыванні ў вялікіх колькасцях яна выклікае запоры[54]. Пасля ўжывання вялікай колькасці чарніц стул становіцца цёмнага колеру.
Даследаванне на мышах, праведзенае ў Цэнтры дзіцячага харчавання штата Арканзас у ЗША паказала, што чарніцы спрыяюць засваенню кальцыю, фарміраванню здаровага касцянога шкілета і прафілактыцы астэапарозу, а таксама змагаюцца з атэрасклерозам[55][56][57][58][59][60].
Як сцвярджаюць навукоўцы з Акадэмічнага цэнтра здароўя пры Універсітэце Цынцынаці , штодзённае ўжыванне свежага соку дзікарослай чарніцы паляпшае памяць і запавольвае зніжэнне кагнітыўных функцый у хворых дэменцыяй[61][62].
Амерыканскія навукоўцы з Універсітэта штата Агая ўсталявалі, што пігменты антацыяніны, якія адказваюць за афарбоўку чарніц, здольныя запаволіць хуткасць развіцця рака тоўстай кішкі . Пасля эксперыментаў на мышах хворых на рак тоўстай кішкі аказалася, што даданне ў ежу грызуноў экстракту антацыяніна, атрыманага з ароніі чарнаплоднай (Aronia melanocarpa) або чарніц, памяншала сімптомы развіцця ракавай пухліны на 60 — 70 працэнтаў[63][64][65][66].
Паводле іншых дадзеных, ужыванне ў ежу садавіны і ягад фіялетавага колеру, такіх як чарніцы, можа дапамагчы прадухіліць хваробу Альцгеймера, рассеяны склероз і хваробу Паркінсана, таму што гэтыя прадукты прыбіраюць шкодныя злучэнні жалеза[62], мяркуюць аўтары новага даследавання групы вучоных пад кіраўніцтвам прафесара Дугласа Келі з універсітэта Манчэстэра[63][67][68][69].
Лічыцца, што чарніцы паляпшаюць змрочны зрок. Па некаторых дадзеных, лётчыкі брытанскіх ваенна-паветраных сіл, якія ўдзельнічалі ў начных вылетах падчас Другой сусветнай вайны, спецыяльна елі чарнічны джэм. Даследаванне, праведзенае на флоце ЗША ў 2000 годзе, не выявіла дзеяння чарніц на змрочны зрок[70][71].
Лабараторныя доследы паказалі, што ўжыванне чарніц можа прадухіліць ці лячыць захворванні вачэй, напрыклад, адслаенне сятчаткі[72], але прымяненне гэтага ў тэрапіі не даследавана клінічна.
Цёмна-сінія ягады чарніц утрымліваюць значныя колькасці фарбавальніка антацыяна. Ужыванне яго ў досведах паказала памяншэнне рызык шматлікіх захворванняў[73]: сэрца, кравяноснай сістэмы[74], вачэй[75] і рака[76][77].
Акрамя антацыянаў, у чарніцах утрымліваюцца пратаантацыяніды, флаваноіды і таніны, якія дзейнічаюць як антыаксіданты[78], якія памяншаюць запаленне.
У афтальмалогіі, як правіла, выкарыстоўваецца экстракт чарніцы. Пры лячэнні кан’юктывітаў чарніцы прымяняюцца комплексна з Euphrasia і рамонкам (Matricaria) (часам таксама выкарыстоўваюць абляпіху (Hippophaë) і фенхель (Foeniculum)).
Remove ads
У гісторыі і культуры
Фестывалі чарніц
- У Полацку ў 2011 годзе праводзіўся фестываль са спаборніцтвам па ручному збору чарніц на хуткасць. Сорак каманд, па чатыры чалавекі ў кожнай, дзве гадзіны збіралі чарніцы ў лесе каля возера Глыбокае[79].
- У вёсцы Гуклівы Валавецкага раёна Закарпацкай вобласці (Украіна) усталяваны помнік чарніцам і праводзяць фестываль, прысвечаны гэтым ягадам[80].
- У г. Краснавішэрск Пермскага края ладзяць «Свята чарніц і чарнічнага пірага»[81][82].
- Эгезін у Германіі называюць «чарнічным горадам». З 2002 года ў цэнтры стаіць помнік чарніцам, там праводзіцца традыцыйны чарнічны фестываль у сярэдзіне ліпеня, дзе пануюць выявы, тэкстыль, кераміка, тачэнне з матывамі чарніц і частуюць чарнічным джэмам. Таксама там штогод карануецца каралева чарніц[83].
- Бельгійскі горад Уельсальм таксама прэтэндуе на званне «сталіцы чарніц» з-за багацця чарніц у ваколіцы і чарнічнага фестываля, які праводзіцца ў горадзе з 1952 года[84].
- У Чэшскіх Бараванах праводзіцца конкурс па хуткаснаму паяданню булак і кнедлікаў з чарніц[85][86].
Чарніцы ў мастацтве


Чарніцы прысутнічаюць на карцінах В. І. Назінай , Ч. Курана і іншых. Таксама чарніцы натхнялі стваральнікаў фарфору[87], ювелірных вырабаў[88][89][90][91] і г. д.
- Ч. Куран . "Чарніцы і папараць". 1911
Чарніцы ў філатэліі
У 1964 годзе ў СССР была выпушчана паштовая марка з выявай чарніц (ЦФА № 3133). Паштовыя маркі прысвечаныя чарніцам у розныя гады таксама былі выпушчаны ў Польшчы[92], Андоры[93], Латвіі, Беларусі і Фінляндыі[94].
- Паштовая марка СССР
- Паштовая марка Беларусі
Чарніцы ў літаратуры
Чарніцам прысвяцілі вершы Саша Чорны[95], Яўген Хвалей[96] і іншыя[97]. Сяргей Чыгрын даў версію паходжання чарніц у сваёй казцы «Легенда пра чарніцы»[98].
Пімен Панчанка пісаў пра Беларусь[99][100]:
![]() |
Там чарнічныя ўсе ночы, Сунічныя ранкі, |
![]() |
Цікавыя факты
- У Англіі ёсць павер’е, што можна наклікаць бяду, калі збіраць ягады чарніцы пасля 11 кастрычніка — быццам бы менавіта ў гэты дзень д’ябал плюе на ягады чарніцы, а таму той, хто іх з’есць, будзе апаганены[101].
- У 2002 годзе чарніцы былі названы кветкай графства ў Лідсе[102].
- На мове кветак чарніцы азначаюць давер[103].
- Недаспелыя ягады ў красавіку
- Недаспелыя ягады. Пачатак мая.
- Спелыя ягады. Чэрвень-Ліпень.
- Спелыя ягады. Чэрвень-Ліпень.
- Ягады чарніц
- Жменя чарніц
- Параўнанне ягад чарніц і дурніц у разрэзе
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads