Лочынскае

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ло́чынскаевозера ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці, за 26 км на поўнач ад горада Асіповічы, за 0,1 км на поўнач ад вёскі Лочын. Адносіцца да басейна ракі Балачанка.

Хуткія факты Лочынскае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 0,56 км². Даўжыня 1,07 км, найбольшая шырыня 0,71 км. Максімальная глыбіня 2,0 м, сярэдняя 1,0 м. Даўжыня берагавой лініі 2,97 км. Аб’ём вады 0,56 млн м³.

Возера размешчана на ўскарайку асушанага балота, пакрытага сеткай меліярацыйных каналаў. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя (месцамі гліністыя), параслі хмызняком і рэдкалессем, часам лесам. Мелкаводдзе вузкае (на ўсходзе і захадзе шырэйшае). Дно ўздоўж берагоў пясчанае і тарфяніста-пясчанае, глыбей сапрапелістае. Найбольшыя глыбіні размешчаны ў паўднёвай частцы возера. Зарастае істотна. На поўначы і захадзе злучана з вялікімі сістэмамі меліярацыйных каналаў.

У возеры водзяцца карась, лінь, акунь, плотка, лешч, шчупак і іншыя віды рыб.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads