Лужасна (археалагічныя помнікі)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Лу́жасна — археалагічныя помнікі за 0,5 км ад вёскі Лужасна (Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь), на паўднёвы ўсход ад скрыжавання дарог Р115 — Н2300.

Хуткія факты Лужасна, Краіна ...
Remove ads

Гарадзішча

Гарадзішча знаходзіцца на краі выспы абкружанай з усіх бакоў балотам (уваход ёсць толькі з паўночнага боку, праз селішча). Мае авальную пляцоўку памерам 50х45 м, вышынёй 15—20 м, добра ўмацавана 2 падковападобнымі валамі вышынёй 4—6 м: адзін — на краі пляцоўкі, другі — на схіле гарадзішча. Вядома з 1873 года. У 1972 і 1974 гадах Г. В. Штыхаў даследаваў 100 м². Знойдзены кавалкі ляпнога посуду, 2 жалезныя сярпы, 3 нажы, бронзавая трапецападобная падвеска з арнаментам, чатырохвугольная бляшка, касцяная праколка, косці свойскіх жывёл. У VIVIII стагоддзях выкарыстоўвалася як сховішча. Гарадзішча датуецца раннім жалезным векам і 3-й чвэрцю I тыс. н. э. Адносіцца да днепра-дзвінскай і тыпу верхняга пласта банцараўскай культур.

Remove ads

Селішча

Селішча прымыкае да гарадзішча з паўночнага боку і адносіцца да 3-й чвэрці I тыс. н. э.. Памер 150х35 м. У 1972 і 1974 гадах Г. В. Штыхаў даследаваў 196 м². У культурным пласце каля 1 м выяўлен рэшткі жытла (4х5 м), крыху паглыбленага ў грунт, з печчу-каменкай (1х2 м, вышынёй 0,6 м), каля якой знаходзілася шмат ляпной керамікі. Былі выяўлены:

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads