Лузітанія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лузітанія
Remove ads

Лузіта́нія (лацінская назва: Lusitania) — старажытнарымская правінцыя, якая знаходзілася на тэрыторыі сённяшняй Партугаліі і заходняй Іспаніі. Назва правінцыі паходзіць ад іберыйскага племені лузітанаў, продкаў сучасных партугальцаў. Утварылася ў 15 да н.э. пасля яе адлучэння ад правінцыі Іспанія.

Thumb
Рымская правінцыя Лузітанія ў паўднёва-заходняй частцы Іберыйскага паўвострава

Адміністрацыйным цэнтрам правінцыі быў горад Эмерыта Аўгуста (суч. Мерыда, Іспанія).

Слова Лузітанія часта ўжываецца для абазначэння Партугаліі (як правіла, у літаратурным і паэтычным кантэксце). Партугальская калонія з 16-га стагоддзя, што пазней атрымала назву Бразілія, першапачаткова іменавалася Новая Лузітанія. Шырока прымяняецца тэрмін лузафонны, для абазначэння партугаламоўных з'яў.

Remove ads

Гл. таксама

  • Паўночная Лузітанія
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads