Лукас ван Валкенборх

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лукас ван Валкенборх
Remove ads

Лукас ван Валкенборх (Фалькенборх) (нідэрл. Lucas van Valckenborch, 1535, Лёвен — 2 лютага 1597, (пахаваны), Франкфурт-на-Майне) — фламандскі мастак.

Хуткія факты Лукас ван Валкенборх, Род дзейнасці ...
Remove ads

Жыццё і творчасць

Мастацкую адукацыю атрымаў у Мехелене, быў там членам гільдыі мастакоў Св. Лукі. Настаўнікі Л. ван Валкенборха невядомыя. У 1566 годзе браты Лукас і Мартэн ван Валкенборх, мастакі Ханс Врэдэман дэ Врыс і Хендрык Стэнвейк, усе пратэстанты па веравызнанні, з прычыны рэлігійных прыгнёту пакідаюць каталіцкі Лёвен і з’язджаюць спачатку ў Ахен, а затым у Льеж. У Антверпене Лукас знаёміцца з эрцгерцагам Матыясам, штатгальтарам Іспанскіх Нідэрландаў (пасля імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі), і ў 1579 годзе паступае да яго на службу. Пасля таго, як Матыяс пакідае ў 1581 годзе пост штатгальтара і вяртаецца ў Лінц, Лукас ідзе за ім як прыдворны мастак.

У 1592—1593 гадах Л. ван Валкенборх перакладае сваю майстэрню з Лінца ў Франкфурт-на-Майне, дзе з 1586 года ўжо жыве яго брат Мартэн. У 1594 годзе ён атрымлівае франкфурцкае грамадзянства. У мастацкай майстэрні ван Валкенборха заўсёды навучалася шмат вучняў — сярод іх Георг Флегель і Яспер ван дэр Ліндэн. Брат Лукаса, Мартэн і абодва яго сыны, Гіліс і Фрэдэрык, таксама былі мастакамі.

Лукас ван Валкенборх пісаў пераважна краявіды ў стылі твораў Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Часта сустракаюцца ў яго палотны на тэму «Поры года» з выявай сельскагаспадарчых работ і гарадскога побыту. Таксама ствараў карціны па рыначных сцэнках, займаўся партрэтным жывапісам.

Remove ads

Зноскі

  1. Lucas van Valckenborch // Collectie Boijmans Online — 2010. Праверана 19 красавіка 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q38707107'></a>
  2. Lucas van Valckenborch // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3362041'></a>
  3. Lucas van Valckenborgh // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q2629164'></a>

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads