Лукішская турма
турма ў Вільні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лукі́шкская турма́ (літ.: Lukiškių tardymo izoliatorius kalėjimas) — вядомая літоўская турма; знаходзіцца ў цэнтры Вільні па адрасе скрыжаванне Лукішкю 6 (Lukiškių skg. 6). Збудавана ў 1901—1904 гадах.

Remove ads
Вядомыя зняволеныя

У часы Расійскай імперыі
- Францішак Аляхновіч — менавіта тут Аляхновіч пачаў пісаць п’есу «На Антокалі».
За польскім часам
- Максім Гарэцкі — у 1922 годзе за сувязь з віленскімі камуністамі[1].
- Максім Танк — беларускі і савецкі паэт, перакладчык, грамадскі дзеяч. Па справе рэвалюцыйнай дзейнасці правёў тут каля двух гадоў, выдаваў у турме рукапісны часопіс «Краты»
- Уладзіслаў Паўлюкоўскі — беларускі паэт, празаік, этнограф, краязнавец, мастак. Зняволены ў 1926—1927 гадах.
- Барыс Кіт, Рыгор Шырма, Янка Хвораст — зняволеныя па справе Таварыства беларускай школы[2].
- Міхась Машара — арыштаваны ў 1928 годзе і прысуджаны да чатырох гадоў зняволення; яго першы зборнік «Малюнкі» вынесла з турмы і апублікавала Зоська Верас.
- Мікалас Біржышка — літоўскі гісторык літаратуры і культуры, грамадскі і палітычны дзеяч.
- Андрэй Іванавіч Валынец — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
- Фёдар Рыгоравіч Маркаў — член Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
- Сымон Рак-Міхайлоўскі, Браніслаў Тарашкевіч — зняволеныя па справе Беларускай сялянска-работніцкай грамады.
- Кастусь Юхневіч (1896—1971) — беларускі палітычны дзеяч, публіцыст. Зняволены ў 1928 годзе за беларускую патрыятычную дзейнасць.
- Язэп Таўпека — сакратар «Змагання» ў Маладзечне. Быў арыштаваны 25 жніўня 1929 года і месяц прабыў у турме.
За савецкім часам
- Менахем Бегін — будучы прэм'ер-міністр Ізраіля (1977—1983), лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1978).
- Марыян Язэпавіч Пецюкевіч — беларускі этнограф, педагог і мемуарыст.
- Адам Станкевіч — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, выдавец, гісторык, публіцыст, літаратуразнавец, каталіцкі святар.
Remove ads
Зноскі
- Па віленскім бруку. Беларускія вуліцы літоўскай сталіцы Архівавана 5 сакавіка 2016.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads