Луцаўшчына
былы пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лу́цаўшчына[1] (трансліт.: Lucaŭščyna, руск.: Луцевщина) — былая вёска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіла ў склад Лагойскага сельсавета.
12 верасня 2007 года скасавана (увайшла ў склад Лагойска)[2].
Remove ads
Гісторыя
Расійская імперыя
У канцы XVIII — пачатку XIX ст. фальварак, уласнасць Тышкевічаў. Паводле рэвізіі 1833 года фальварак у складзе маёнтка Лагойск, у Барысаўскім павеце Мінскай губерні. Паводле інвентара 1844 года у фальварку Луцаўшчына разьмяшчаліся гаспадарчы драўляны на каменным падмурку будынак, жылы дом, свіран, малатарня, клець, вадзяны млын, лесапільня, бровар, 2 лядоўні, шэраг гаспадарчых пабудоў, у тым ліку ёўня. Налічвалася 200 галоў рагатай жывёлы, 100 коней, 90 свіней. Да фальварка адносілася 400 моргаў раллі і 150 моргаў сенажаці. У 1886 годзе у фальварку дзейнічаў бровар.
Найноўшы час
На пачатку XX cт. на базе фальварка створаны саўгас «Луцаўшчына». 3 20 жніўня 1924 года - вёска ў Лагойскім сельсавеце Лагойскага раёна Менскай акругі. У 1935 годзе працавала кузня, сталярная майстэрня, цыркулярная піла. 12 верасня 2007 года ўвайшла у склад Лагойска.
Remove ads
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads