Луіс Мелендэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Луіс Мелэндэс (ісп.: Luis Egidio Meléndez de Rivera Durazo y Santo Padre; 1716, Неапаль — 1780, Мадрыд) — іспанскі мастак XVIII стагоддзя, прадаўжальнік найлепшых традыцый майстроў іспанскага нацюрморта.
Мастацкую адукацыю Луіс Мелендэс атрымаў у майстэрні бацькі і ў майстэрні мастака Луі-Мішэля ван Лоа (1707—1771). Даволі раскаваная мастацкая манера ван Лоа з прымешкай моднага ракако прысутнічае і ў ранніх творах Луіса Мелендэса. У 1737—1748 гг. Луіс Мелендэс часта капіяваў партрэты каралеўскай сям’і пэндзля ван Лоа для адпраўкі да двароў іншых еўрапейскіх манархаў.
У 1744 годзе ў Мадрыдзе заснавалі Каралеўскую акадэмію мастацтваў Сан-Фернанда. У яе кіраўніцтва трапілі ван Лоа і Мелендэс. Нягледзячы на пануючы ў эпоху класіцызму падзел жанраў на высокія і нізкія, кіраўніцтва Каралеўскай Акадэміі мастацтваў Сан-Фернанда вітала стварэнне іспанскімі мастакамі непрэстыжных у Францыі нацюрмортаў.
Да гэтага перыяду адносіцца і аўтапартрэт Луіса Мелендэса з акадэмічным малюнкам натуршчыка ў руцэ, створаны ў 1746 годзе (цяпер — Луўр, Парыж). З-за канфліктаў у акадэміі бацька (Франсіска Мелендэс) быў пазбаўлены пасады прафесара. Акадэмію ў 1748 годзе быў вымушаны пакінуць і Луіс Мелендэс.
Remove ads
Зноскі
- Luis Meléndez // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Luis Men?ndez // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #120175037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #120175037 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads