Лысая (гара, Мінскі раён)
гара ў Мінскім раёне, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лысая — гара ў цэнтры Лагойскага ўзвышша, знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна, паміж вёскамі Лысая Гара і Лекараўка, непадалёк ад мяжы з Лагойскім раёнам. Адлегласць ад Мінска — 21 км.
Вышыня — 342 м, гэта другі па вышыні (пасля Дзяржынскай (Святой), 345 м) пункт Беларусі, найвышэйшы пункт Мінскага раёна[1]. Гара складзеная марэнавымі суглінкамі. Схілы гары большай часткай пакрытыя лесам, а таксама хмызняком і палямі.
Каля падэшвы гары бяруць пачатак невялічкія ручаі, якія ўпадаюць у раку Лукаву́ю (басейн Нёмана).
З поўначы, усходу і поўдня лясны масіў гары Лысай абгінае мясцовая дарога Н8971, з захада — рэспубліканская аўтадарога P58.
Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна з дапамогай аўтобуса Мінск—Жукаўка (паўтары гадзіны), сыходзіць на прыпынку «Паварот на Шапялі».
Remove ads
Зноскі
- Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн.: БелЭн, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9
Спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads