Аўтамабільныя дарогі Беларусі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўтамабільныя дарогі Беларусі
Remove ads

Аўтамабільныя дарогі Беларусі — пракладзеныя па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь рэспубліканскія (у т. л. нацыянальны сегмент міжнародных), мясцовыя і ведамасныя дарогі для руху аўтамабільнага транспарта.

Thumb

Уладальнікамі аўтамабільных дарог могуць быць Рэспубліка Беларусь, яе адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, юрыдычныя і фізічныя асобы, ва ўласнасці якіх знаходзяцца аўтамабільныя дарогі, а таксама юрыдычныя асобы, за якімі аўтамабільныя дарогі замацаваныя на праве гаспадарчага ведання ці аператыўнага кіравання.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання ў галіне аўтамабільных дарог і дарожнай дзейнасці з’яўляецца Дэпартамент «Белаўтадар» Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.

Усяго ў Беларусі больш за 50 тыс. км дарог агульнага карыстання і каля 200 тыс. км ведамасных (сельскагаспадарчых, прамысловых прадпрыемстваў, лясныя і інш.), у т. л. 10 тыс. км у гарадах і населеных пунктах. Пры гэтым шчыльнасць пазагарадскіх дарог з цвёрдым пакрыццём пакуль даволі нізкая — 337 км на 1000 км² тэрыторыі, — для параўнання: у еўрапейскіх краінах з развітой сеткай аўтамабільных дарог гэты паказчык роўны ў сярэднім 906 км.

Аўтадарогі для высокаінтэнсіўнага і скораснага руху аўтамабільнага транспарту без перасячэнняў транспартных патокаў на адным узроўні называюцца аўтамагістралямі. Звычайна пракладваюцца ў абход гарадоў і прамысловых цэнтраў, сувязь з якімі ажыццяўляецца па пад’яздных дарогах.

Remove ads

Класіфікацыя аўтамабільных дарог

Thumb
Схема асноўных аўтамабільных дарог Беларусі

У залежнасці ад функцыянальнага прызначэння аўтамабільныя дарогі Беларусі падраздзяляюцца на рэспубліканскія і мясцовыя.

Да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, уключаныя ў сетку міжнародных аўтамабільных дарог (еўрапейскай транспартнай сістэмы), а таксама аўтамабільныя дарогі, якія забяспечваюць транспартныя сувязі:

  • сталіцы Рэспублікі Беларусь — горада Мінска з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей, Нацыянальным аэрапортам «Мінск»;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласцей паміж сабой;
  • адміністрацыйных цэнтраў абласцей з аэрапортамі па-за гарадской рысай і з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў;
  • адміністрацыйных цэнтраў раёнаў паміж сабой па адным з накірункаў;
  • гарадоў абласнога падпарадкавання з адміністрацыйным цэнтрам вобласці, на тэрыторыі якой гэтыя гарады знаходзяцца;
  • чыгуначных станцый, размешчаных не ў гарадах, пунктаў пропуску праз Дзяржаўную граніцу Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых аб’ектаў дзяржаўнага значэння з рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі.

Да мясцовых аўтамабільных дарог адносяцца аўтамабільныя дарогі, што забяспечваюць транспартныя сувязі:

  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў, гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў, сельскіх населеных пунктаў з адміністрацыйнымі цэнтрамі раёнаў, на тэрыторыі якіх яны размешчаны, а таксама гарадоў раённага падпарадкавання, гарадскіх, курортных і рабочых пасёлкаў паміж сабой і з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі і прыстанямі па-за гарадской рысай;
  • месцаў масавага адпачынку, турызму, спартыўных комплексаў, курортаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, дамоў адпачынку, аздараўленчых лагераў, могілак, гістарычных помнікаў, помнікаў прыроды і культуры з адміністрацыйнымі цэнтрамі абласцей і раёнаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца гэтыя аб’екты, а таксама з бліжэйшымі чыгуначнымі станцыямі, аэрапортамі, рачнымі портамі, прыстанямі і рэспубліканскімі аўтамабільнымі дарогамі;
  • адміністрацыйных цэнтраў сельсаветаў паміж сабой, сельскіх населеных пунктаў (у тым ліку дарогі, якія праходзяць па тэрыторыі гэтых населеных пунктаў) з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання;
  • раёнаў індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва, размешчаных у сельскай мясцовасці, і садаводчых таварыстваў з аўтамабільнымі дарогамі агульнага карыстання.

Да аўтамабільных дарог неагульнага карыстання адносяцца аўтамабільныя дарогі, прызначаныя для ўнутрыгаспадарчых і тэхналагічных перавозак, службовыя і патрульныя аўтамабільныя дарогі ўздоўж каналаў, трубаправодаў, ліній электраперадачы, іншых камунікацый і збудаванняў, а таксама службовыя аўтамабільныя дарогі да гідратэхнічных і іншых збудаванняў.

Асобую катэгорыю аўтамабільных дарог неагульнага карыстання складаюць аўтамабільныя дарогі, якія знаходзяцца ў веданні Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта пагранічных войск Рэспублікі Беларусь. На гэтыя дарогі не распаўсюджваецца дзеянне Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» ад 2 снежня 1994 № 3434-XII.

Remove ads

Міжнародныя аўтамабільныя дарогі

Больш інфармацыі Нумар, Найменаванне (маршрут) ...
Remove ads

Магістралі

Больш інфармацыі Нумар, Найменаванне (маршрут) ...

Рэспубліканскія аўтамабільныя дарогі

Больш інфармацыі Нумар, Найменаванне (маршрут) ...
Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads