Лэнгстанскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лэнгстанскі ўніверсітэт (англ.: Langston University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Лэнгстан у штаце Аклахома.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Гэта адзіны ў штаце Аклахома гістарычна "чорны" ўніверсітэт (пераважную большасць студэнтаў якога традыцыйна складаюць афраамерыканцы) і самы заходні гістарычна "чорны" ўніверсітэт у Злучаных Штатах.
Вучэльня была заснавана ў 1897 годзе і была вядомая як Аклахомскі сельскагаспадарча-педагагічны ўніверсітэт для каляровых людзей. Універсітэт быў створаны на патрабаванне другога Закона Морыла ў 1890 годзе. Закон патрабаваў ад штатаў альбо прымаць афраамерыканцаў у наяўныя ВНУ, альбо ствараць для іх альтэрнатыўныя ВНУ.
Універсітэт быў перайменаваны ў Лэнгстанскі ўніверсітэт ў 1941 годзе ў гонар Джона Мерсера Лэнгстана (1829—1897), піянера грамадзянскіх правоў, першага афраамерыканскага члена Кангрэса ЗША ад штата Вірджынія, заснавальніка юрыдычнага факультэта Говардаўскага ўніверсітэта і генеральнага консула ЗША на Гаіці.
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads