Любамір Гузар

From Wikipedia, the free encyclopedia

Любамір Гузар
Remove ads

Любамір Яраслававіч Гузар (26 лютага 1933Львоў — 31 мая 2017, Кіеў, Украіна) — украінскі рэлігійны дзеяч, патрыярх-прадстаяцель Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы ў 2001—2011 гг. Святар з 1958 г., епіскап з 1977 г., кардынал з 2001 г. Вярхоўны архіепіскап Львоўскі з 2001 г., Кіева-Галіцкі з 2005 г., архіепіскап-эмерыт з 2011 г. Прадстаўнік вядомага ўкраінскага роду Гузараў.

Remove ads

Біяграфія

У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, у 1949 г. — у ЗША. Выпускнік Каталіцкага ўніверсітэта Амерыкі, Вялікай духоўнай семінарыі Святога Язафата ў Рыме, Фордгамскага ўніверсітэта. Доктар багаслоўя (1972 г.). У 1972 г. прыняў манаства. Быў паплечнікам Іосіфа Сліпога. Старшыня Львоўскай архіепархіі ў Рыме (1984—1991 гг.). У 1993 г. вярнуўся ў незалежную Украіну, стаў яе грамадзянінам (2002 г.), прызначаны кіраўніком грэка-каталіцкага Кіева-Вышгарадскага экзархата (з 1996 г.). У 2005 г. вярнуў рэзідэнцыю кіраўнікоў грэка-каталіцкай царквы ў Кіеў пасля 450-гадовага перапынку. Ініцыяваў будаўніцтва Патрыяршага сабора Уваскрасення Хрыстовага на Левым беразе ў Кіеве. У 2011 г. выйшаў у адстаўку, перадаўшы свае паўнамоцтвы Святаславу Шаўчуку. Быў адным з маральных аўтарытэтаў украінцаў у 1990-2010-я гг. Памёр у Кіеве, пахаваны ў Кіеўскім патрыяршым саборы УГКЦ. Ганаровы грамадзянін Цярнопаля і Львова.

Remove ads

Зноскі

1. Lubomyr Husar // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #132946599 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

3. День, The DayКиїв: 1996. — ISSN 2305-7289 Праверана 31 мая 2017.

4. Národní autority České republiky Праверана 29 студзеня 2023.

5. Národní autority České republiky Праверана 11 мая 2025.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads