Цярнопаль
горад ва Украіне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Цярнопаль, або Тэрнопіль[4] (укр.: Тернопіль), да 1944 года — Тарнопаль (укр.: Тарнополь) — горад ва Украіне, палітыка-адміністрацыйны, эканамічны і культурны цэнтр Цярнопальскай вобласці. Адзін з найбуйнейшых гарадоў гістарычных зямель Галіцыі і Падолля. Плошча — 86 км². Насельніцтва — 225 286 чалавек (2022).
Remove ads
Remove ads
Геаграфія
Размешчаны на рацэ Серат. Знаходзіцца ў цэнтры Заходняй Украіны, на перасячэнні важных аўтамабільных і чыгуначных шляхоў. Міжнародны аэрапорт «Тэрнопіль» размешчаны за 3 км на ўсход ад горада.
У фізіка-геаграфічным дачыненні горад знаходзіцца на Цярнопальскай плато, Падольскага ўзвышша. Належыць да ўмеранага пояса зоны шыракалістых лясоў.
Клімат у Цярнопалі ўмерана-кантынентальны, з цёплым вільготным летам і мяккай зімой. Сярэдняя тэмпература паветра вагаецца ад -3 °C у студзені да +19 °C у ліпені. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 520-600 мм[5].
Remove ads
Гісторыя
Горад заснаваны ў 1540 годзе Янам Аморам Тарноўскім. Да 1569 года ў складзе Церабаўлянскага староства (пазней павета) Рускага ваяводства Каралеўства Польскага. У 1569—1772 гадах у складзе Рэчы Паспалітай — Церабаўлянскі павет Галіцкай зямлі Рускага ваяводства; у 1772—1810, 1815—1867 — цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе Галіцка-Уладзімірскага каралеўства, 1810—1815 — Цярнопальскай губерні Расійскай імперыі, 1854—1939 — адміністрацыйны цэнтр Цярнопальскай акругі ў складзе розных дзяржаў: Аўстрыйскай імперыі, Аўстра-Венгрыя, ЗУНР, ГРСР, Польскай Рэспублікі. З 1920 г. — адміністрацыйны цэнтр ваяводства, з 1939 г. — вобласці. З канца 1918 да 2 студзеня 1919 года Тарнопаль быў сталіцай Заходнеўкраінскай Народнай Рэспублікі, а з 8 ліпеня па 21 верасня 1920 — сталіцай марыянеткавай бальшавіцкай дзяржавы — Галіцкай ССР. Падчас нацысцкай акупацыі (1 жніўня 1941 — красавік 1944) у складзе акругі Галіцыя.
Заступніцай горада лічаць Святую Тэклю. Перад Другой сусветнай вайной алтар з яе выявай знаходзіўся ў дамініканскім касцёле — цяпер сабор Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны.
Да 2018 года — цэнтр Цярнопальскага гарсавета. З 2018 года — цэнтр гарадской грамады Цярнопаля.
Remove ads
Насельніцтва
Па дадзеных перапісу насельніцтва Украіны (2001 г.)[6] Цярнопаль і Цярнопальская вобласць аднастайна населеныя этнічнымі ўкраінцамі. Горад Цярнопаль і Цярнопальская вобласць таксама з'яўляюцца аднароднымі украінскамоўнымі.
Дынаміка насельніцтва:
Эканоміка
Цярнопаль — цэнтр лёгкай, харчовай, радыёэлектроннай і будаўнічай прамысловасці. У савецкі і ранні постсавецкі перыяд у горадзе дзейнічалі камбайнавы завод і фарфоравы завод. Таксама цяпер горад ёсць важным транспартным вузлом Украіны.
Адукацыя

У Цярнопалі дзейнічае каля 40 навучальных устаноў, больш 10 вышэйшых навучальных устаноў і іх філіялаў, у тым ліку:
- Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт
- Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
- Цярнопальскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт імя І. Я. Гарбачэўскага
- Цярнопальскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт імя Івана Пулюя
- Цярнопальскі інстытут сацыяльных і інфармацыйных тэхналогій
- Цярнопальскі эксперыментальны інстытут педагагічнай адукацыі
- Цярнопальскі інстытут эканомікі і прадпрымальніцтва
- Цярнопальскі камерцыйны інстытут
- Міжрэгіянальная Акадэмія кіравання персаналам (Цярнопальскі інстытут)
- Еўрапейскі ўніверсітэт (Цярнопальскі філіял)
Remove ads
Культура

У горадзе знаходзіцца Цярнопальскі акадэмічны абласны ўкраінскі драматычны тэатр імя Т. Г. Шаўчэнка[14], Цярнопальскі акадэмічны абласны тэатр акцёра і лялькі, Цярнопальская абласная філармонія. Таксама ў горадзе дзейнічаюць:
- Цярнопальскі абласны краязнаўчы музей
- Цярнопальскі абласны мастацкі музей
- Музей палітычных зняволеных
- Бібліятэка-музей «Літаратурнае Цярнопаль»
- Галерэя Цярнопальскі абласной арганізацыі Нацыянальнага саюза мастакоў Украіны
- Музей Івана Пулюя
З 2013 года пад Цярнопалем на працягу 2-4 дзён у ліпені штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль пад адкрытым небам «Файне Місто»[15].
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Ёнкерс, ЗША (1991)
Ізерлон, Германія (10 чэрвеня 2022)[16]
Апосталес[d], Аргенціна (8 мая 2018)[16]
Барут/Марк, Германія[d], Германія (9 верасня 2022)[16]
Батумі, Грузія (26 жніўня 2011)[17]
Вільяндзі, Эстонія (2004)[18][19]
Замасць, Польшча (29 жніўня 2020)[16]
Мурсія, Іспанія (26 лютага 2015)[16]
Новатамыскі павет, Польшча (9 верасня 2011)[16]
Ныса, Польшча (28 верасня 2015)[16]
Парма[d], ЗША (7 чэрвеня 2018)[16]
Плоньск, Польшча (24 верасня 2017)[16]
Прудэнтаполіс[d], Бразілія (2019)
Радам, Польшча (2005)[16]
Ронебю[d], Швецыя (9 чэрвеня 2023)[16]
Слівен, Балгарыя (2002)
Сувалкі, Польшча (5 жніўня 2017)[20]
Сулянцінскі павет, Польшча (28 жніўня 2015)[16]
Тарнаў, Польшча (23 красавіка 2004)[21]
Таўрогі, Літва (28 верасня 2015)[16]
Хожаў, Польшча (2009)
/
Ціраспаль, Малдова / Прыднястроўе (28 жніўня 2011)[21]
Шумен, Балгарыя (2010)
Эльблёнг, Польшча (27 чэрвеня 1992)[16]
Эрфтштат, Германія (10 лютага 2023)[16]
Ялава[d], Турцыя (28 жніўня 2013)[16]
Яленя Гура, Польшча (2016)
Remove ads
Вядомыя асобы
- Казімеж Міхалоўскі (1901—1981) — польскі археолаг, егіптолаг, гісторык мастацтва, член Польскай акадэміі навук, ардынарны прафесар Варшаўскага ўніверсітэта.
- Цэлясцін Лявонавіч Бурстын (1888—1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929).
- Іван Рудніцкі (нар. 1991) — украінскі футбаліст, паўабаронца.
Галерэя
- Цярнопальскі абласны савет
- Кафедральны сабор
- Жывапісная галерэя
- Саламея Крушальніцкая
- Чэмпіянат Еўропы па водна-маторным спорце
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads