Любекскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любекскі ўніверсітэт (ням.: Universität zu Lübeck) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Любек.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Універсітэт у Ганзейскім горадзе Любек створаны ў 1964 годзе шляхам выдзялення другой медыцынскай школы Кільскага ўніверсітэта ў самастойную ВНУ. Кампус універсітэта размешчаны на поўдзень ад горада, у раёне Сэнт-Юрген. Некаторыя інстытуты размешчаны за межамі кампуса ў Старым горадзе Любека.
У 1964 годзе ВНУ была заснавана як Любекская медыцынская акадэмія, якая стала Любекскім медыцынскім універсітэтам з 1985 года. Цяперашнюю назву ўніверсітэт атрымаў у 2002 годзе.
Ва ўніверсітэце працуюць 150 прафесараў і 100 прыват-дацэнтаў. Універсітэцкая клініка Любека была аб'яднаная з Універсітэцкай клінікай Кіля ва Універсітэцкую клініку Шлезвіг-Гольштэйна ў 2003 годзе і, такім чынам, стала другой па велічыні універсітэцкай клінікай Германіі. З больш чым 5 300 супрацоўнікамі універсітэт і клініка з'яўляюцца аднымі з найбуйнейшых працадаўцаў ў рэгіёне.
Remove ads
Зноскі
- Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads