Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II

From Wikipedia, the free encyclopedia

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II
Remove ads

Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (польск.: Katolicki Uniwersytet Lubelski Jana Pawła II) — польская рэлігійная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Люблін, знаходзіцца пад упраўленнем Каталіцкага Касцёла.

Хуткія факты Люблінскі каталіцкі ўніверсітэт Яна Паўла II (KUL), Арыгінальная назва ...
Remove ads

Гсторыя

Thumb
Кс. Ідзі Радзішэўскі, заснавальнік і першы рэктар Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне

Гэта найстарэйшы ўніверсітэт Любліна і трэці найстарэйшы з дзеючых ўніверсітэт у Польшчы. Заснаваны 27 ліпеня 1918 года як Люблінскі універсітэт па ініцыятыве тагачаснага рэктара Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі (утворанай у 1842 годзе) І. Б. Радзішэўскага. На той час у Польшчы існавалі толькі 2 вышэйшыя навучальныя ўстановы: у Кракаве і ў Варшаве. Лакалізацыяй трэцяга польскага ўніверсітэта стаў Люблін, горад гістарычна цесна звязаны з Беларуссю і Украінай.

Пасля згоды на стварэнне ўніверсітэта канферэнцыяй польскіх біскупаў у Варшаве з удзелам кардынала Ахіла Раці (пазней — папы Пія XI), пачалаося навучанне на факультэтах: багаслоўскім, кананічнага права, права і сацыяльна-эканамічных навук, а таксама гуманітарных навук. Першым рэктарам стаў І. Б. Радзішэўскі, а большую частку выкладчыкаў ўніверсітэта складалі супрацоўнікі Санкт-Пецярбургскай дуоўнай акадэміі, прадаўжальнікам традыцый якой тады стаў Люблінскі ўніверсітэт.

У міжваенны перыяд універсітэт атрымаў свой уласны будынак (галоўны корпус), які з’яўляецца сядзібай універсітэта і па гэты дзень. Дзейнічаў пад назвай Люблінскага ўніверсітэта, прыметнік «каталіцкі» да назвы вучэльні быў дададзены ў 1928 годзе. У 1938 годзе ўніверсітэт атрымаў права прысуджаць навуковыя ступені. Заступнікам установы з’яўляецца Найсвяцейшае Сэрца Пана Езуса[2].

Падчас нямецкай акупацыі будынак вучэльні быў заняты ваенымі і служыў шпіталем. Многіх прафесараў тады пасадзілі ў турму, іншых жа расстралялі. Студэнтаў, наадварот, вывозілі ў канцэнтрацыйныя лагеры або на прымусовыя работы. Супрацоўнікі і студэнты вучэльні таксама апынуліся сярод ахвяраў Катынскага расстрэлу. Выйшаўшы з-пад варты, рэктар універсітэта Антоні Шыманскі арганізаваў таемнае навучанне, дзякуючы чаму універсітэт працягваў працаваць. Афіцыйна ўніверсітэт аднавіў сваю дзейнасць 21 жніўня 1944 года — першым у Польшчы пасля нямецкай акупацыі. Пасля канферэнцый у Ялце і Патсдаме і стратай Польшчай земляў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны многія прафесары Універсітэта Стэфана Баторыя ў Вільні і Універсітэта Яна Казіміра ў Львове перабраліся ў Люблін.

З 16 кастрычніка 2005 года, на падставе ўхвалы, зацверджанай польскім епіскапатам, навучальная ўстанова атрымала назву Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне імя Яна Паўла ІІ.

У цяперашні час універсітэт мае восем факультэтаў, на якіх адкрыта агулам 47 напрамкаў навучання з колькасцю студэнтаў каля 10 тысяч. У рэйтынгу вышэйшых навучальных устаноў свету ён займае 38 месца сярод 410 вышэйшых навучальных устаноў у Польшчы. Ён надае лепшую багаслоўскую адукацыю ў Польшчы, чацвёрты — па філасофіі, пяты — па філалогіі, а такія напрамкі як права, адміністрацыя, педагогіка, сацыялогія або псіхалогія, знаходзяцца ў раёне 10 месцаў рэйтынгаў.

Remove ads

Факультэты

Thumb
Фасад галоўнага будынка Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне
  • Тэалагічны
  • Права, кананічнага права і адміністрацыі
  • Філасофіі
  • Гуманітарных навук
  • Сацыяльных навук
  • Дакладных навук і навук пра здароўе
  • Інжынерна-тэхнічных навук (у Сталёвай Воле)

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі

Дактары «Honoris causa»

Thumb
Мемарыял дактароў «Honoris Causa», з прозвішчам Станіслава Шушкевіча. Размешчаны 1 ліпеня 2009

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads