Любоў Іванаўна Віралайнен
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Любоў Іванаўна Віралайнен (дзявочае прозвішча — Уражэнка; нар. 14 студзеня 1941, Барысаў, Мінская вобласць) — савецкая і расійская актрыса тэатра і кіно, заслужаная артыстка РСФСР (1980).
Remove ads
Біяграфія
Любоў Віралайнен нарадзілася 14 студзеня 1941 года ў Барысаве (цяпер Мінская вобласць, Беларусь). Па нацыянальнасці беларуска. У час Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі разам з сям’ёй трапіла ў нямецкі канцэнтрацыйны лагер.
Вучылася ў школе ў Смаленску. Пачала здымацца ў кіно яшчэ дзіцем. Скончыла студыю ў Ленінградскім акадэмічным Вялікім драматычным тэатры імя М. Горкага (1965) і стала актрысай гэтага тэатра.
З 1969 года — актрыса «Ленканцэрта», з 1972 года — актрыса кінастудыі «Ленфільм».
Атрымала вядомасць пасля сыгранай ёю ролі ў фільме знакамітага кінарэжысёра Сяргея Герасімава «Любіць чалавека».
Remove ads
Зноскі
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 ліпеня 2016.
- Ljubov Virolajněn // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads