Любчанская друкарня

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Любча́нская друка́рня — друкарня, якая працавала ў горадзе Любча на працягу XVII стагоддзя.

Была заснавана ў 1612 годзе выдаўцом і друкаром Пятром Бластусам Кмітам, які перавёз сваю друкарню з Вільні ў Любчу.

Друкарня абслугоўвала патрэбы пратэстантаў, але зрэдку прымала заказы і католікаў. За 20 гадоў Кмітам было выдадзена 59 назваў кніг на польскай і лацінскай мовах па гісторыі, медыцыне, філасофіі і інш., а таксама некалькі паэтычных твораў.

Сярод выдадзеных кніг вылучаюцца наступныя:

  • «Эпітоме» С. Рысінскага (1614),
  • «Апафеграмы» С. Буднага (1614),
  • «Навагрудскі дыспут» Я. Зыгроўскага (1616),
  • «Гісторыя іудзейскай вайны» І. Флавія (1617)
  • «Генеалогія, альбо Кароткае апісанне вялікіх князёў літоўскіх» (1626) М. Стрыйкоўскага ў перапрацоўцы С. Доўгірда,
  • «Статут Слуцкай школы» (1628).

З 1632 года друкарню узначальваў сын Кміты — Ян Даніэль. Ім была выдадзена кніга арыянскага аўтара І. Шліхтынга «Аб Святой Троіцы супраць Балтазара Мейснера» на лацінскай мове (1639), а таксама панегірыкі і літургічныя творы па заказам віленскіх лютэран (усяго 24 назвы). З сярэдзіны 1640 да сярэдзіны 1650-х гадоў друкарню ўзначальваў Ян Ланге[1].

У 1646—1655 (або 1656) гадах былі выдадзены «Пастыла» і «Псалтыр» лютэранскага пастара А. Шонфлісіуса.

З Любчанскай друкарняй супрацоўнічаў вядомы гравёр К. Гётке.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads