Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людвіг Рудольф Святаполк-Чацвярцінскі (12 студзеня 1877, г. Варшава — 3 мая 1941,) — князь з роду Святаполк-Чацвярцінскіх.

Хуткія факты Людвіг Святаполк-Чацвярцінскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Сын Уладзіміра Святаполк-Чацвярцінскага і яго жонкі Марыі Урускай.

Валодаў землямі па абодвух берагах Нёмана. Усімі гаспадарчымі пытаннямі князь займаўся асабіста. Меў усяго аднаго памочніка і увёў шмат навін у гаспадарчай дзейнасці. Ён быў супраць продажу лесу як сыравіны, а распілоўваў яго на лесапільным заводзе ў Зачэпічах, сартаваў і прадаваў у Германію па больш высокіх коштах[2].

На Шчучыншчыне ў той час было 4 лекары і 2 фельчары. Аднаго лекара і аднаго фельчара Людвіг утрымліваў у Жалудку на свае сродкі ў пабудаванай ім бальніцы. Медыцынскае абслугоўванне было платным. Асобы, якія працавалі ва ўстановах, павінны былі плаціць унёскі ў «касу хворасцяў». Калі плацельшчык узносаў або члены яго сям’і захворвалі, то лячылі іх бясплатна[2].

Цікава было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповядаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам. Князь ніколі не адмаўляў у дапамозе тым, хто меў якую патрэбу, паважаў людзей працавітых, а буяных і п’яніц высялялі за межы Жалудка на хутары. На адну сялянскую гаспадарку прыходзілася па 1,5 га зямлі[2].

Загінуў князь Чацвярцінскі ў канцэнтрацыйным лагеры Аўшвіц у Польшчы ў 1941 годзе[2].

Remove ads

Сям’я

У 1906 годзе ажаніўся ў Рыме з Розай Радзівіл[3].

Дзеці[3]:

  • Ежы (19.2.1907-?)
  • Станіслаў (7.3.1910-?)
  • Андрэй (16.09.1911-?)
  • Роза (1.04.1914-?)
  • Марыя Лізавета (21.3.1920-?)

Зноскі

  1. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Людвиг Четвертинский(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Lodewijk Rudolf Prins Swiatopolk-Czetwertynski(недаступная спасылка)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads