Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх (Жалудок)map
Remove ads

Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх — помнік сядзібна-паркавай архітэктуры пачатку XX стагоддзя. Створаны князем Л. Святаполк-Чацвярцінскім за 1 км на захад ад г. п. Жалудок Шчучынскага раёна. Уключае мураваны палац, флігель, рэшткі былога млына, кузню і іншыя гаспадарчыя пабудовы, якія аб’яднаныя сеткай узаемна перпендыкулярных алей рэгулярнага парку.

Хуткія факты Палацава-паркавы комплекс Святаполк-Чацвярцінскіх, Краіна ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Стайня ў Жалудку, 1936

Палац пабудаваны ў 1908 годзе ў стылі неабарока  (укр.) паводле праекту архітэктара У. Марконі. Цяпер комплекс належыць ваеннаму ведамству.

Архітэктура

Палац

Thumb
Дах рызаліта
Thumb
Рызаліт, 2021 г.

Манументальны двухпавярховы будынак накрыты мансардавым дахам з авальнымі люкарнамі. Галоўны і дваровы франтальныя фасады вылучаныя ў цэнтры акруглымі і па баках прамавугольнымі рызалітамі, накрытымі самастойнымі шатровымі дахамі з заломамі. Дваровы цэнтральны рызаліт прарэзаны высокімі парабалічнымі аконнымі праёмамі-вітражамі і авальнымі люкарнамі, якія асвятляюць парадную лесвіцу. Рызаліт завершаны балюстрадай і скульптурна-геральдычнай кампазіцыяй з дэкаратыўнымі вазамі. Паміж дваровымі рызалітамі па фронце фасада тэраса з балюстраднай агароджай і цыркульнымі сходамі. Галоўны ўваход вылучаны балконам. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя высокія панэлі, фігурныя і спрошчаныя ліштвы, сандрыкі, картушы, гірлянды, рустоўка. У цэнтры будынку размешчаная парадная зала, вестыбюль з лесвіцай. Пад будынкам скляпеністыя сутарэнні.

Флігель

Thumb
Флігель

Флігель першапачаткова з’яўляўся сядзібай Тызенгаўзаў, папярэдніх уладальнікаў маёнтка. Да пабудовы палаца ў пачатку XX стагоддзя тут жылі Чацвярцінскія, а да іх — Урускія. Вырашаны ў стылі неаготыкі — аднапавярховы, прамавугольны ў плане аб’ём з круглай у сячэнні шатровай вежай, прыбудаванай да тарцовага фасада. Сцены з бутавага каменю, члянёны стральчатымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе гатычнага партала.

Remove ads

Цікавыя факты

Арыгінальна было вырашана князем пытанне водазабеспячэння Жалудоцкага палаца. Вада да яго паступала з крыніц у вёсцы Кукіна (прыкладна ў 2-х км ад палаца) самацёкам. Вада дадаткова фільтравалася і падавалася ў рэзервуар на 3-м паверсе будынка з дапамогай помпаў, якія працавалі на сціснутым паветры. Паводле аповедаў старажылаў, сістэма падачы вады была настолькі эканамічнай, што для працы помпаў на працягу месяца дастаткова было 2-х балонаў са сціснутым паветрам[1].

Зноскі

  1. Людвиг Четвертинский(недаступная спасылка) (руск.)

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads