Людвіг Станіслававіч Чаркас

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Людвіг Станіслававіч Чаркас (1923, Віцебская вобласць — 2002, Масква) — савецкі вайсковец, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, камандзір кулямётнай роты, старшы лейтэнант.

Хуткія факты Людвіг Станіслававіч Чаркас, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 снежня 1923 года ў горадзе Полацк, цяпер Віцебскай вобласці. З 1935 года жыў у Маскве. Скончыў 8 класаў сярэдняй школы і Маскоўскі палітэхнікум Міністэрства загатовак. Працаваў тэхнікам-механікам.

У Чырвонай Арміі з чэрвеня 1941 года. Ваяваў на Заходнім, 2-м Украінскім і 1-м Беларускім франтах.

Вызначыўся на тэрыторыі Польшчы. 20 студзеня 1945 года яго рота прарвалася на паўночную ўскраіну горада Радзеюў і падчас вулічных баёў нанёсла ворагу значныя страты. Быў паранены, але поля бою не пакінуў.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лютага 1945 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі старэйшаму лейтэнанту Чаркасу Людвігу Станіслававічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

З 1959 года палкоўнік Чаркас ў запасе. Жыў у Маскве. Працаваў загадчыкам сектара ў НДІ. Памёр 10 красавіка 2002 года. Пахаваны на Траякураўскіх могілках

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі:

Памяць

  • У канцы красавіка 2003 года на доме № 19 па Волжскаму бульвару ў Маскве ў памяць Героя была ўсталявана мемарыяльная дошка.

Літаратура

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. 100 000 экз. ISBN 5-203-00536-2.
  • Герои огенных лет. Книга 2. М.: Московский рабочий, 1976.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads